Печать

Студэнты-гісторыкі групы «Б» першага курса гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова 08–21.07.2019 г. ўдзельнічалі ў раскопках у складзе сумеснай беларуска-расійскай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі па вывучэнні Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацкім Спаса-Еўфрасінеўскім манастыры. Два тыдні яны дапамагалі раскопваць падмуркі невядомых раней галярэй каля паўночнай і заходняй сцен будынка. Раскопкі маюць надзвычай важную місію — уратаванне знакамітых фрэсак храма. Раскапаныя падмуркі ўмацоўваюцца, забяспечваецца іх гідраізаляцыя. Нягледзячы на даждлівае надвор’е раскопкі ішлі штодня пад спецыяльным навесам. Манастыр гасцінна карміў поснымі, але смачнымі абедамі. Рабяты пражывалі ў студэнцкім інтэрнаце ў г. Наваполацку і пазнаёміліся з цэнтрам беларускай нефтахімічнай прамысловасці.

У другой палове дня студэнты ў адпаведнасці з праграмай практыкі апытвалі палачан сталага ўзросту аб штодзённым жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час, наведвалі музеі і экскурсіі, слухалі лекцыі. Найбольш запамінальнымі былі экскурсіі па корпусу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (былы езуіцкі калегіум), па Спаса-Еўфрасінеўскім манастыры, па гораду Полацку і Віцебску, наведванне музея ткацтва, Сафійскага сабора і выставы прысвечанай упрыгожванням Полацкага княства 10–13 стст., мастацкай галярэі.

У лабараторыі кафедры гісторыі і турызму ПГУ адбыліся сустрэчы-лекцыі з антраполагам Вольгай Емяльянчык, кіраўніком экспедыцыі археолагам Аляксеем Коцам. У самой царкве лекцыю па эпіграфіцы Спаскага храма прачытала Іна Калечыц, а па архітэктуры храма — загадчык сектара архітэктурнай археалогіі дзяржаўнага Эрмітажу Расйскай Федэрацыі Мікалай Торшын.

Аляксандр Агееў

02.jpg 03.jpg 04.jpg

05.jpg 06.jpg 07.jpg

08.jpg 09.jpg 10.jpg

11.jpg 12.jpg 13.jpg

14.jpg 15.jpg 16.jpg

17.jpg 18.jpg 19.jpg

20.jpg