Печать

Студэнты першага курса груп «Г» і «Д» разам з куратарамі Борбат Т. І. і Ячмянёвай І. М. наведалі Залу славы і фотавыставу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Экскурсія пакінула прыемнае ўражанне, бо за невялікі прамежак часу студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння ўніверсітэта з пачатку яго існавання і па сённяшні час, пра жыццё ўстановы (у той час яшчэ педінстытута) у гады Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых выпускнікоў, выкладчыкаў універсітэта і шмат іншага. Вялікі дзякуй арганізатарам экскурсіі за гэтыя цудоўныя 40 хвілін!

02.jpg 03.jpg 04.jpg

05.jpg