28 верасня 2019 года прайшоў чарговы, ўжо пяты, DranikFest. Ладзіцца ён па традыцыі на этнахутары «Зялёны гай», дзе цэлы дзень людзі частуюцца беларускай стравай — дранікамі, удзельнічаюць у розных конкурсах, знаёмяцца з беларускай культурай ды традыцыямі. Наша каманда гісторыкаў і філолагаў факультэта ўжо не першы раз удзельнічае ў гэтым фэсце, наша адметнасць — гэта гарбата, якой мы частуем гасцей фестывалю. Каб атрымаць ад нас гэтую смакату, дастаткова сказаць нам «Дзякуй» і быць у добрым настроі. Кожны год да нас дабаўляюцца жадаючыя, і кожны раз мы падаем розную гарбату.

Сёлета гарбату гатавалі і ёй частавалі  студэнты першага — другога курсаў і адзін прадстаўнік трэцяга курса. Мы з Веранікай Марозавай і Яўгеніяй Лосевай навучалі нашых першакурснікаў розным крычалкам, каб да нас падыходзілі госці. Крычалкі заўсёды на беларускай мове. Сёлета найчасцейшай была наступная: «Гарбата! Смачная, халяўная, салодкая гарбата! Падыходзьце! Салодкая, як першы пацалунак! Халяўная гарбата, як дзясятка ў чвэрці». Гэтым разам мы частавалі нашых гасцей чорнай гарбатай з рознымі травамі. Жадаючых паспрабаваць нашу гарбату было зашмат, былі выпадкі, калі спажыўцоў было столькі многа, што мы не паспявалі наліваць гарбату ў стаканчыкі і гатаваць яе. Многія нас фатаграфавалі, здымалі, як мы зазываем да нас, нават падыходзіла тэлебачанне, якое не толькі нас паздымала, але яшчэ і спрабавала наш ласунак. Каб трымаць рытм працы, мы прынеслі з сабой гітару і губны гармонік. Нашы першакурснікі гралі, падымалі настрой не толькі нам, але і тым, хто да нас завітаў. Пад вечар стала халадаць, таму жадаючых сагрэцца было шмат. За ўвесь час, які мы там былі, мы змаглі абслужыць каля тысячы чалавек.

Прыемна было бачыць тых, хто з намі пазнаёміўся на папярэднім фэсце, але і цікава было пазнаёміцца з новымі людзьмі. Мы актыўна распавядалі пра наш універсітэт і факультэт. Некаторых вучылі беларускай мове і беларускім традыцыям. Цікава было сустрэць былых выпускнікоў універсітэта, паслухаць іх гісторыі пра вучобу, мерапрыемствы, настаўнікаў. Ужо перад закрыццём да нас яшчэ падбягалі і з вялікай радасцю хапалі апошнія стаканчыкі гарбаты.

Сыходзіць не хацелася, бо за ўвесь гэты час мы вельмі пасябраваліся, сталі адной сям’ёй. Нам было ўтульна і весела. Можна сказаць, што такія мерапрыемствы вельмі карысныя для студэнтаў і для жадаючых пабыць у ролі валанцёра, бо гэта і новыя знаёмствы, новая магчымасць праявіць сябе, стаць бліжэй да вытокаў нашай беларускай культуры!

Хочацца падзякаваць спадару Аляксандру Агееву, які ўжо не першы год арганізоўвае нашых валанцёраў на фэст, а таксама тым, хто прысутнічаў у нашай камандзе «Дзякуй за гарбату».

З нецярпеннем чакаем наступнага года.

Студэнтка 2 курса, гісторыка-філалагічнага факультэта
Яраслава Асіпцова


Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2019 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь