Шаршнёва Вольга Мікалаеўна

Кантактная інфармацыя:
кафедра славянскай філалогіі,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»,
вул. Касманаўтаў, 1, к. 354, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Біяграфічныя звесткі:
1971 года нараджэння, беларуска, адукацыя вышэйшая, у 1994 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (1994), аспірантуру пры МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова» (2007), спецыяльнасць па адукацыі — «Беларуская мова і літаратура»; кандыдат філалагічных навук (2009), дацэнт (2011).
Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова з 1994 года. Са снежня 2012 г. па верасень 2015 г. была загадчыкам кафедры беларускай і рускай моў, затым — загадчыкам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства (да 30 жніўня 2018 г.).
З 29.10.2018 па 09.11.2018 праходзіла павышэнне кваліфікацыі па вучэбнай праграме РІВШ «Праектаванне адукацыйнага кантэнту ВМК» на базе МДУ імя А. А. Куляшова.
Аўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац, сярод якіх ёсць артыкулы, апублікаваныя ў замежных выданнях (Кіеў, Смаленск, Навазыбкаў).

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Беларуская мова», «Сучасная беларуская літаратурная мова», «Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі».

Сфера навуковых інтарэсаў: марфеміка, словаўтварэнне, марфалогія, стылістыка, лінгвастылістыка, тэксталогія.

Удзел у выкананні фінансуемых НДР: кіраўнік навукова-даследчай працы па тэме «Парэнтэтычныя канструкцыі ў мастацкіх тэкстах У. Караткевіча і іх уплыў на фарміраванне індывідуальнага стылю пісьменніка», якая выконваецца Заблоцкай Ю. С. па гранце Міністэрства адукацыі.

Навуковыя кантакты ўстаноўлены з ВНУ Рэспублікі Беларусь, з Навазыбкаўскім філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І. Г. Пятроўскага, з Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Тараса Шаўчэнкі.
Мае звыш 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

2017

  1. Навукова практычная канферэнцыя выкладчыкаў па выніках 2016 г. (студзень 2017 г.).
  2. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» (20–21 красавіка 2017 г.).
  3. Рэспубліканскі семінар «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства».
  4. Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Магілёўскай вобласці (жнівень 2017 г.).
  5. Міжнародная навуковая канферэнцыя «Восточно-славянские языки и литературы в европейском контексте – V» (27–28 кастрычніка 2017 г.).

2018

  1. Навукова практычная канферэнцыя выкладчыкаў па выніках 2017 г. (студзень 2018 г.).
  2. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» (19 красавіка 2018 г.).
  3. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Компаративні дослідження слов’янських мов і літератур: пам’яті академіка Леоніда Булаховського” (20 апреля 2018 г., институт филологии Киевского национального университета имени Т. Шевченко, г. Киев, Украина).
  4. Международный форум русистов: коммуникативные позиции русского языка в славянском пограничье: двуязычие и межъязыковая интерференция (филиал Брянского государственного университета имени академика И. Г. Петровского в г. Новозыбкове, Брянская область, 24-26 мая 2018 г.).
  5. Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Магілёўскай вобласці (жнівень 2018 г.).

2019

  1. Навукова практычная канферэнцыя выкладчыкаў па выніках 2018 г. (студзень 2019 г.).
  2. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Куляшоўскія чытанні» (18–19 красавіка 2019 г.).
  3. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Компаративні дослідження слов’янських мов і літератур: пам’яті академіка Леоніда Булаховського” (20 апреля 2019 г., институт филологии Киевского национального университета имени Т. Шевченко, г. Киев, Украина).
  4. Міжнародная канферэнцыя «Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая», прысвечаная народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу (17–18 мая 2019 г.).
  5. Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Магілёўскай вобласці (жнівень 2018 г.).
  6. Міжнародная канферэнцыя «Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая» (26–27 верасня 2019 г.).

2022

  1. Научно-методическая конференция «Итоги научных исследований ученых МГУ имени А. А. Кулешова 2021 г.» (27 января – 11 февраля 2022 г.)
    Вербалізацыя жэстаў і мімікі як сродак стварэння падтэксту (на матэрыяле мастацкіх твораў У. Караткевіча)
  2. Республиканская научно-практическая конференция «Коммуникативное пространство и информационное поле в языке и речевой деятельности» (Брест, БрГУ, 24 марта 2022 г.)
    Звышфразавае адзінства як кампанент архітэктонікі мастацкага тэксту
  3. XXIII Международная научно-практическая конференция «Кирилло-Мефодиевские чтения» (Министерство науки и высшего образования Российской Федерации; ФГБОУ ВО «Государственный институт русского языка им. А. С. Пушкина», 24 мая 2022 года)
    Стилистическая функция русизмов в художественных произведениях В. Короткевича
  4. ХІІ Міжнародная навуковая анлайн-канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» (Национальная академия наук Беларуси; государственное научное учреждение «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы»; Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы, Минск, 8 сентября 2022 г.)
    Прагматычныя функцыі абзаца ў мастацкім тэксце
  5. I Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пінскія чытанні» (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Пінск, 15–16 верасня 2022 года)
    Невербальныя кампаненты як сродкі стылізацыі мастацкага дыялогу (на прыкладзе рамане У. Караткевіча «Нельга забыць»)
  6. ХІІІ Танкаўскія чытанні, прысвечаныя Году гістарычнай памяці і 110-годдзю Максіма Танка (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, г. Мінск, 16 верасня 2022 года)
    Абзац як сродак прагматычнага ўздзеяння мастацкага тэксту

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь