Карпечкіна Дзіна Аляксееўна

Кантактная інфармацыя:
кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»,
вул. Касманаўтаў, 1, к. 247, 212022  г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Скончыла філал. фак-т МДУ імя А. А. Куляшова па спец. «беларуская мова і літаратура» і «руская мова і літаратура» (1998). Вучылася ў аспірантуры МДУ імя А. А. Куляшова (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова» (з 1999 па 2002 гг.).
Кандыдацкая дысертацыя «Структурна-семантычная характарыстыка сучаснай беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (навук. кіраўнік — акадэмік НАН Беларусі, доктар філал. навук праф. А. І. Падлужны) абаронена ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі ў 2003 г.
Асістэнт (1998), старшы выкладчык (2003), дацэнт (2005) кафедры беларускай мовы, а з 2015 г. — кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова.
Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана больш чым 40 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. Падрыхтавала 4 лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурса студэнцкіх навуковых прац.
З’яўляецца членам Тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у навуковыя даследаванні і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні студэнцкай моладзі (2015 г.).

Сфера навуковых інтарэсаў:
Навук.-даслед. спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (тэрміналогія, тэрмінаграфія), мова мастацкай літаратуры, дыялектная і літаратурная анамастыка і інш.
Навук.-дыдакт. спецыялізацыя — сучасная беларуская мова, гісторыя беларускай мовы, беларуская дыялекталогія, беларуская літаратурная анамастыка.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

Аўтарэфераты дысертацый

Навуковыя артыкулы ў энцыклапедычных выданнях, часопісах, зборніках навуковых прац