Чмарава Марына Іванаўна

Кантактная інфармацыя:
кафедра славянскай філалогіі,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»
вул. Касманаўтаў, 1, к. 250, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Агульныя звесткі:
Чмарава Марына Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Нарадзілася ў Магілёве. У 1985 годзе скончыла СШ № 21 г. Магілёва.

Адукацыя:
У 1990 г. скончыла з адзнакай Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры».
Аспірантура БДУ на кафедры славянскіх літаратур (1997–2000). Займалася даследаваннем беларуска-чэшскіх літаратурных сувязей у Чэхаславакіі міжваеннага перыяду. У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларуская літаратура ў Чэхаславакіі (1920–1945)» па спецыяльнасці 10.01.01 — беларуская літаратура; 10.01.03 — літаратура народаў краін замежжа (чэшская літаратура) ў БДУ. Навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар — І. А. Чарота.
Вучоная ступень — кандыдат філалагічных навук (2003). Вучонае званне — дацэнт па спецыяльнасці «літаратуразнаўства» (2008).

Працоўная дзейнасць:
З 1990 працуе у МДУ імя А. А. Куляшова. Асістэнт кафедры беларускай літаратуры (1990–1992). Старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры (1993–2003). Дацэнт кафедры з 2003 года.

Павышэнне кваліфікацыі:
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па праграме «Мова як сродак міжкультурнай камунікацыі і полікультурнай адукацыі сучаснага спецыяліста» ў аб’ёме 72 гадзіны (10.09.2012–21.09.2012, Мінск).
Засвоіла адукацыйную праграму курсаў МДУ імя А. А. Куляшова «Англійская мова для прафесійных мэтаў» (01.04.2015–01.06.2015), а таксама «Англійская мова для прафесійных мэтаў: паглыблены ўзровень» (11.11.2015–29.04.2015 г.).
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па праграме «Праектаванне і рэалізацыя іннавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій ва ўстановах вышэйшай школы» ў аб’ёме 72 гадзін (02.10.2017–13.10.2017).
З 03.12.2018 па 09.12.2018 у рамках праекта па інтэрнацыяналізацыі факультэтаў і праграмы ERASMUS+ праходзіла стажыроўку як запрошаны прафесар на філасофскім факультэце універсітэта г. Пардубіцэ (Чэшская Рэспубліка).
З 28.10.2019 па 06.11.2019 праходзіла стажыроўку кіруючых работнікаў і спецыялістаў дзённай формы атрымання адукацыі ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце на філалагічным факультэце.

Удзел у навуковых канферэнцыях:
Удзел у звыш 70 навуковых канферэнцыях (Беларусь, Украіна, Польшча, Чэхія).
Асноўныя навуковыя вынікі і распрацоўкі: даследавана літаратурная дзейнасць беларускай дыяспары ў міжваеннай Чэхаславакіі, рэцэпцыя Чэхіі і чэхаў ў беларускай і рускай мастацкай літаратуры, беларуска-чэшскія літаратурныя сувязі 1920–1945 гг.

Навуковыя інтарэсы: беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур, міжславянскія літаратурныя сувязі, чэшская мова і літаратура, міжкультурныя камунікацыі.

Узнагароды:
Ганаровая грамата ўніверсітэта імя А. А. Куляшова (2007, 2013).
Грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама (2019 г.).

Выкладчыцкая дзейнасць:
Лектар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны: «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХVІ ст.», «Гісторыя беларускай літаратуры ХVII–ХVІII ст.», «Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ ст.», «Літаратура бліжняга замежжа», «Вусная народная творчасць», «История классической зарубежной литературы», «Античная литература», «История современной  зарубежной литературы», «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай літаратуты ў школе».

Аўтар 11 ЭВМК па дысцыплінах : «Беларуская вусная народная творчасць», «Вусная народная творчасць», «Літаратура бліжняга замежжа», «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладаніі беларувкай літаратуры ў школе», «Рэгіянальныя СМІ», «Гісторыя беларускай літаратуры ХI–XVI стагоддзя», «Гісторыя беларускай літаратуры XVII–XVIII ст.», «Конфликтология журналистики», «Античная литература», «История классической зарубежной литературы», «История современной зарубежной литературы».


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь