Печать

Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» і 3 курса спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» разам з куратарамі груп Т. В. Масейчук і Н. Я. Таркан 11 лістапада наведалі выставу «Шчырасць адзіноты» вядомага беларускага мастака, члена Магілёўскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Базыля Камарова.

Наведвальнікі змаглі ўбачыць жывапісныя і графічныя творы аўтара розных мастацкіх цыклаў, палотны, прысвечаныя магілёўскай даўніне, рэканструкцыі магілёўскіх пейзажаў, выкананыя з гістарычнай дакладнасцю. Ключавым момантам наведвання з'явілася жывая гутарка з мастаком, бо экскурсію для філолагаў праводзіў сам майстар. І дажджлівы лістападаўскі дзень напоўніўся дзіўным святлом карцін, святлом непераходзячых каштоўнасцей, якія нясуць яго творы.

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg