Печать

27 мая на гісторыка-філалагічным факультэце адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага літаратурнага конкурсу вучнёўскіх творчых прац, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Па ініцыятыве кафедры славянскай філалогіі конкурс праводзіўся з мэтай прывіцця любові да роднага краю, да беларускай мовы і літаратуры; зберажэння культурнай спадчыны беларускага народа; выхавання патрыятызму ў моладзевым асяроддзі; папулярызацыі і развіцця беларускай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнасці літаратурнай творчасці; развіцця літаратурных здольнасцяў моладзі, пошук і папулярызацыю маладых талентаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 8–10 класаў, настаўнікі і бацькі. Асабліва варта адзначыць, што сярод дыпламантаў конкурсу былі вучні былых студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей нашага ўніверсітэта. З прывітальнымі словамі прысутным выступілі намесніца дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт Т. І. Борбат, загадчыца кафедры славянскай філалогіі, дацэнт К. І. Сердзюкова і куратар мерапрыемства — дацэнт М. І. Чмарава.

Сярод 150 удзельнікаў конкурсу журы адзначыла 29 работ у розных жанрах (эсэ, вершы, проза) і ўзнагародзіла вучняў горада і вобласці дыпломамі і граматамі.

Арганізатар конкурсу — дацэнт кафедры славянскай філалогіі, кандыдат філалагічных навук М. І. Чмарава.