Печать

Дзень славянскага пісьменства і культуры 24 мая ўжо традыцыйна адзначылі на кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы А. Пацёмкіна (г. Крычаў).

Актыўны ўдзел у святкаванні знамянальнай падзеі прынялі Рускае культурна-асветніцкае таварыства (старшыня — Л. А. Валадзько), украінская і польская дыяспары. Мерапрыемства адкрыла дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Т. А. Кажурына, якая ў сваім прывітальным слове падкрэсліла значнасць такіх святкаванняў. Выступленне Л. А. Валадзько ўтрымлівала цікавую інфармацыю пра станаўленне адносін паміж славянскімі народамі. Вядучыя мерапрыемства — студэнткі 3 курса гісторыка-філалагічнага факультэта Ганна і Таццяна Малянтовічы — не толькі выступілі са змястоўнай прэзентацыяй, але і распавялі пра дзейнасць Кірылы і Мефодзія. Дзяўчаты падкрэслілі тое, што асветнікі зрабілі сапраўды важкі ўклад у справу развіцця славянскай пісьменнасці і культуры. Гледачы — нашы студэнты, выкладчыкі, настаўнікі і вучні старшых класаў крычаўскіх школ — з вялікім задавальненнем слухалі выступоўцаў. Акрамя цікавай і патрэбнай інфармацыі, вучні атрымалі асалоду ад канцэртных нумароў — беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх песень, вершаў, танцаў.

Інфармацыя кафедры агульнага і
славянскага мовазнаўства