Мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, адбылося 23 верасня ў малой актавай зале МДУ імя А. А. Куляшова. Яго арганізатарамі выступілі выкладчыкі кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства.

Госці свята, мэтай якога было падкрэсліць важнасць захавання і развіцця нацыянальных мовы і культуры, акунуліся ў атмасферу беларускасці. У гэтым ім дапамагалі песні і вершы на роднай мове, а таксама пазнавальныя відэаролікі пра знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі. У канцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу творчых работ сярод студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта. У прыватнасці, за лепшы верш на беларускай мове, паводле галасавання ў сацыяльнай сетцы Facebook, была ўзнагароджаная Студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Крысціна Башарымава.

С. Юрчанка; фота: Н. Юранкова


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь