Дзень беларускага пісьменства і культуры прайшоў 10 снежня на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ імя А. А. Куляшова. Мэта дадзенага мерапрыемства, па словах арганізатараў,  — далучыць маладых людзей да беларускай культуры.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 2. У гэтай установе адукацыі на мінулым тыдні праходзіла дэкада беларускай культуры. Арганізатары прапанавалі прысутным у малой актавай зале ўніверсітэта некалькі цікавых прэзентацый, прысвечаных беларускім асветнікам і класікам нацыянальнай літаратуры. Таксама студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта падрыхтавалі невялікія харэаграфічныя выступы, выканалі беларускія народныя песні. Навучэнцы ліцэя зацікавіліся старадаўнімі танцамі, задавалі пытанні, якія датычыліся паэзіі, фальклору, этнаграфіі. Кропку ў мерапрыемстве паставіла тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае Максіму Багдановічу. «Было цікава даведацца нешта новае пра нашых пісьменнікаў. Асабліва спадабаўся аповед пра Багдановіча», — каментуе адна з ліцэістак.


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь