Печать

18 сакавіка 2019 года студэнты чацвёртага курса гісторыка-філалагічнага факультэта, якія атрымоўваюць адукацыю па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)», правялі лабараторны занятак па дысцыпліне «Методыка гуртковай работы» у музее этнаграфіі г. Магілёва. Студэнты адпрацавалі методыку правядзення гуртковых заняткаў з дзецьмі і дарослымі. Супрацоўнікі музея далі ім тры майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладнаму мастацтву. Студэнты вучыліся вышыванню, пляценню, ткацтву, нарабілі сабе гульнёвых самаробных лялек. Па ходу занятка да іх з задавальненнем далучыліся студэнты першага курса гісторыка-філалагічнага факультэта, якія былі ў музее на вучэбнай экскурсіі па дысцыпліне «Этналогія Беларусі». Супрацоўніцтва з музеем этнаграфіі адбылося дзякуючы намаганням прафесара кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Агеева Аляксандра Рыгоравіча.

02.jpg 03.jpg 04.jpg

05.jpg 06.jpg