Печать

6 мая 2021 г. студэнты першага і другога курса груп «Д» і «Г» разам з куратарамі Кажурынай Т. А. і Ячмянёвай І. М. наведалі Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Экскурсія пакінула ва ўсіх удзельнікаў прыемнае ўражанне, бо літаральна на 40 хвілін наведвальнікі акунуліся ў часы, калі людзі займаліся паляваннем на мамантаў. Аповеды экскурсавода пра палеаліт і неаліт, жыццё і быт першабытных людзей зацягвалі і выклікалі цёплыя ўсмешкі на тварах студэнтаў. Напрыканцы быў паказаны майстар-клас па стварэнні гліняных і керамічных гаршчкоў. Пасля экскурсіі студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі. Вялікі дзякуй арганізатарам мерапрыемства за цікава праведзены час!

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg 06.jpg

07.jpg 08.jpg 09.jpg

10.jpg 11.jpg