Рейтинг@Mail.ru

Кантактная інфармацыя:
кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»,
вул. Касманаўтаў, 1, к. 247, 212022  г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь.
Тэл. сл.: (+375 222 або 8 0222) 23-77-41

Персональный профиль в Академии Google

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 15.05.1941 г. у в. Морач Клецкага р-на Мінскай (былой Баранавіцкай) вобл.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура» (1966), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пры кафедры беларускай мовы) па спецыяльнасці «беларуская мова» (1969). Стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985).
Кандыдат філалагічных навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук прафесар М. А. Жыдовіч) абаронена ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага р-на Мінскай вобласці (1969–1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).
Старшы выкладчык (1970–1976), дацэнт (1976–1996), прафесар (1996), загадчык (1973–1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.
Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Сфера навуковых інтарэсаў:
Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.
Навукова-дыдактычная спецыялізацыя — сучасная беларуская мова, стылістыка беларускай мовы, культура беларускай мовы, параўнальная граматыка беларускай і рускай моў, лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік. - Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 142 с. Рэц.: Александровіч І. Дыялектызмы ў мастацкім творы // Літаратура і мастацтва. — 21 верасня 1979 г. — С. 7; Рагаўцоў В. [І.], Клімуць С. [В]. Народнае слова ў літаратуры // Магілёўская праўда. — 27 кастрычніка 1979 г.; Янкоўскі Ф. [М.] Пра дыялектнае слова // Полымя. - Мн., 1980. — № 1. — С. 252–255; Шкрабо И. [Г.] Диалектизмите в творите на белоруските съветски писатели // Съпоставително езикознание. — София, 1980. — № 5. — С. 79–80.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны / МДПІ імя А. А. Куляшова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 128 с. — Сааўт.: Л. І. Аляксеенка, М. П. Бузук, С. Я. Кечык, С. В. Клімуць, М. П. Луферава, У .А. Лядоўскі, В. І. Рагаўцоў. Прадмова і раздзел «Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (стар. 3-4, 114-127). Рэц.: Малажай Г. М. Матэрыялы да абласнога слоўніка // Беларуская лінгвістыка. — Мн., 1983. — Вып. 24. — С. 74–75.
  • Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Вышэйшая школа, 1981. — 160 с. Рэц.: Малажай Г. [М.] Крыніца ўзбагачэння // Літаратура і мастацтва. — 11 снежня 1981 г. — С. 6.
  • Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў: Праграма для пед. ін-таў БССР (па спец. 2102 «Бел. мова і літаратура»). — Мн.: Вышэйшая школа, 1983. — 12 с.
  • Беларускае слова і яго вывучэнне. — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. — 127 с.
  • Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 182 с. Рэц.: Крыўко М. [Н.] Даследаванне мовы мастацкай літаратуры // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. — Мн., 1988. — № 4. — С. 124–126; Азароўскі А. В. Пра родную мову // Магілёўская праўда. — 11 кастрычніка 1988 г.
  • Асновы культуры мовы: Праграма для пед. ін-таў Рэспублікі Беларусь (па спец. 02.19 «Бел. мова і літаратура»). — Мн.: Вышэйшая школа, 1991. — 12 с.
  • Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў: Праграма для пед. ін-таў Рэспублікі Беларусь (па спец. 02.19 «Бел. мова і літаратура»). — Мн.: Вышэйшая школа, 1991. — 12 с.
  • Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў: Вучэб. дапам. для філал. фак-таў ВНУ. — Мн.: Вышэйшая школа, 1992. — 224 с.
  • Культура беларускай мовы. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. — 122 с.
  • Кароткая гісторыя беларускага мовазнаўства: Праграма спецкурса [для студэнтаў філал. фак-та] / МДПІ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 1984. — 8 с.
  • Асновы лінгвістыкі мастацкага тэксту: Праграма спецкурса [для студэнтаў філал. фак-та] / МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 1997. — 7 с.
  • Асновы лінгвістыкі літаратурна-мастацкага тэксту: Мат-лы да спецкурса для студэнтаў філал. фак-та / Рэд. В. І. Рагаўцоў; МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 1997. — 69 с.
  • Слоўнік-даведнік асноўных лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў: [Для студэнтаў бел. аддзялення філал. фак-та] / Рэд. В. І. Рагаўцоў; МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 1998. — 24 с.
  • Асаблівасці перакладу рускамоўных тэкстаў на беларускую мову: Дапам. для студэнтаў філал. фак-та / Рэд. В. І. Рагаўцоў; МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 1999. — 24 с.
  • Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры / МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 2000. — 204 с.
  • Дапаможнік для СРС па спецкурсе «Пераклад рускамоўных тэкстаў на беларускую мову». — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2001. — 26 с.
  • Асновы стылістычнага аналізу літаратурна-мастацкага тэксту: Метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў-філолагаў. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. — 28 с.
  • Тэарэтычныя асновы беларускай лінгвістычнай тэксталогіі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — 116 с.
  • Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — 46 с.
  • Адметнасці ў стылі і мове В. Быкава. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. — 72 с.
  • Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры: Калектыўная манаграфія / Пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук прафесара Абабуркі М.В. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2005. — 253 с.
  • Ад гутарковай мовы да літаратурна-мастацкага тэксту. На матэрыяле твораў М. Зарэцкага. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2005. — 116 с.
  • Лінгвістыка тэксту як спецдысцыпліна: метад. рэкамендацыі / М. В. Абабурка. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2006. — 22 с.
  • Тэорыя і практыка перакладу: дапаможнік / М. В. Абабурка. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2007. — 88 с.
  • Лінгвістыка тэксту: дапаможнік / М. В. Абабурка. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2008. — 140 с.
  • Абабурка, М. В. Сучасная беларуская літаратурная мова: пытанні і заданні: Вучэбна-метадычны матэрыял. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — 88 с.
  • Абабурка, М. В. Эмацыянальна-экспрэсіўна-ацэначныя намінацыі асоб і жывых істот у гаворцы вёскі Морач Клецкага раёна / М. В. Абабурка // Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. арт. Выпуск 3. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — С. 81–89.
  • Абабурка, М. В. Размежаванне часцін мовы і іх граматычных форм / М. В. Абабурка. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2015. — 120 с.
  • (17) Диалектная лексика в белорусской советской художественной прозе: Автореф. дисс. канд. филол. наук: 10.661 / Белорусский гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Мн., 1971. — 20 с.
Автор : joomla блоги