Макарэвіч Алесь Мікалаевіч

Макаревич Александр (Алесь) Николаевич
Aliaksandr Makarevich

Кантактная інфармацыя:
кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»
вул. Касманаўтаў, 1, к. 250, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 24 лютага 1963 г. у в. Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У 1984 г. скончыў з адзнакай філалагічны факультэт МДПУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры». З 1984 г. працаваў на кафедры беларускай літаратуры МДПУ (з 1997 г. — МДУ) імя А. А. Куляшова: асістэнтам (1984–85; 1987), старшым выкладчыкам (1990–1994), дацэнтам (1994–96; 1999–2001), загадчыкам кафедры (2001–2015). З 2015 г. — прафесар кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый.
У 1987 г. паступіў і ў 1990 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры МДПІ імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Літаратура народаў СССР (савецкага перыяду)». У 1990 г. у МДПІ імя А. М. Горкага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Белорусский рассказ 20-х годов: проблема жанра и стиля (на материале творчества М. Горецкого и Т. Гартного)». У 1996 г. паступіў і ў 1999 г. скончыў дактарантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Беларуская літаратура». У 2001 г. пры БДУ абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема жанру і стылю ў беларускай прозе ХІХ – пачатку ХХ ст.». Доктар філалагічных навук (2001), дацэнт (1996).

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі», «Асновы аналізу паэтыкі мастацкага тэксту», «Школьныя сачыненні ў сістэме самастойнай работы навучэнцаў: метадычны аспект», «Публіцыстычнае майстэрства» і інш.

Сфера навуковых і метадычных інтарэсаў:
Гісторыя беларускай лiтаратуры (у тым ліку i дзiцячай), жанрава-стылёвыя асаблiвасцi беларускай прозы, методыка выкладання беларускай літаратуры, польскай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй i вышэйшай адукацыі i інш.
Аўтар каля 150 навуковых i вучэбна-метадычных публікацый (5 у суаўтарстве), з іх 12 — за мяжой.


Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2019 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь