Борбат Таццяна Іванаўна

borbat_ti2.jpg

Кантактная інфармацыя:
кафедра славянскай філалогіі,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»
вул. Касманаўтаў, 1, к. 250, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.
contacts

Агульныя звесткі:
Борбат Таццяна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася на Магілёўшчыне.
У 1986 г. з залатым медалём скончыла СШ № 1 г. Чэрыкава.

Адукацыя:
У 1991 г. з адзнакай скончыла філалагічны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
У 2003 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Беларуская літаратура».

Вучоная ступень:
Кандыдат філалагічных навук. У 2004 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Сяргея Грахоўскага: асаблівасці ідэйна-мастацкай эвалюцыі» па спецыяльнасці 10.01.01 — Беларуская літаратура (навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук М. Ф. Шаўлоўская).

Вучонае званне:
Дацэнт. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».

Працоўная дзейнасць:
З 1991 па 1993 гг. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах г. Бабруйска і г. Магілёва. З 1993 г. працавала на кафедры беларускай літаратуры МДПІ (з 1997 — МДУ) імя А. А. Куляшова — старшым выкладчыкам (1993–2005), дацэнтам (2005 па 2015 гг.). З 2015 па 2018 гг. — дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый, з кастрычніка 2018 г. — загадчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. З 1 верасня 2023 года — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з кастрычніка 2023 года — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гісторыка-філалагічнага факультэта.

Дадатковая адукацыя:
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне мадэляў кіруемай самастойнай работы студэнтаў» (24.09.2007–05.10.2007).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Інавацыйныя аспекты навучальнага працэсу ў вышэйшай школе» (27.12.2012–04.01.2013).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне і рэалізацыя інавацыйных сістэм і тэхналогій ва ўстановах вышэйшай адукацыі» (02–13.10.2017).
Асвоіла адукацыйную праграму навучальных курсаў «Англійская мова: уводна-карэктыўны курс (для выкладчыкаў універсітэта, якія працуюць з замежнымі магістрантамі)» (13–29.05.2021).

Даследчыцкі накірунак:
Гісторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя (у тым ліку i дзiцячай), сучасны літаратурны працэс.

Публікацыі:
Аўтар звыш 90 навуковых і навукова-метадычных публікацый. З іх:
Раздзелы ў вучэбных дапаможніках з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Раздзелы ў выданні Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.»: 

Вучэбна-метадычныя выданні:

Навуковыя артыкулы ў выданнях па патрабаваннях ВАК:

Артыкулы ў калектыўнай манаграфіі:

Удзел у навуковых канферэнцыях:
Удзел у звыш 60 навуковых канферэнцыях (Беларусь, Украіна).

Асноўныя навуковыя вынікі і распрацоўкі:

Навуковыя інтарэсы:
Гісторыя беларускай літаратуры XX ст., сучасны літаратурны працэс, беларуская дзіцячая літаратура, міжкультурныя камунікацыі і інш.

Грамадская дзейнасць:
Эксперт Дзяржаўнай установы «Беларускі інстытут сістэмнага аналіза і інфармацыйнага забяспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Узнагароды:
Узнагароджана Ганаровай граматай установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (2007, 2015).
Ганаровай граматай Галоўнага Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2018).

Выкладчыцкая дзейнасць:
Лектар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Беларусь.

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура», «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Тэорыя літаратуры».