Рейтинг@Mail.ru

Кантактная інфармацыя:
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»
вул. Касманаўтаў, 1, к. 250, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.
Тел. сл.: (+375 222 або 8 0222) 23-77-31

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 09 мая 1976 г. у Магілёве. У 1998 г. закончыў з адзнакай філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». З 1998 г. працуе на кафедры беларускай літаратуры (з 2008 года — па сумяшчальніцтве ў сувязі з пераходам на працу ў вучэбна-метадычны аддзел), а з 2015 — на кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый.
У 1999 г. паступіў і ў 2002 г. закончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» (тэма дысертацыйнага даследавання — «Сучасная беларуская драматургія: да праблемы мадэрнісцкіх уплываў», навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар М. І. Мішчанчук).
Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), ганаровымі граматамі установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова». Сябра грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў».

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Гісторыя беларускай літаратуры: 1956–1985 гг., 1985–2000-я гг.», «Сучасная літаратура Беларусі», «Айчынная і сусветная дзіцячая літаратура: айчынная дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай журналістыкі» і інш.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Сучасны літаратурны працэс, гісторыя беларускай дзіцячай літаратуры, методыка выкладання беларускай літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі і інш.

Выканаўца заданняў Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў «Вербальныя сродкі выражэння камічнага: даўняя беларуская драматургія — пачатак ХХ ст.» (2011–2013 гг.), «Беларуская дзіцячая літаратура ХХ – пачатку ХХІ стст.: гісторыка-тэарэтычны аспект яе вывучэння і выкладання» (2011–2013 гг.); «Беларуская дзіцячая літаратура ў кантэксце задач умацавання духоўнасці беларускага грамадства на сучасным этапе» (2014–2015 гг.); выканаўца часовага навуковага калектыву, створанага ў МДУ імя А. А. Куляшова, па напісанні «Пасляслоўяў» да Збору твораў І. П. Шамякіна ў 23-х тамах, выданне якога здзяйсняецца ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі «Аб увекавечванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна І. П.» (2008–2014 гг.).
Удзельнічаў у больш за 40 навуковых канферэнцыях (у тым ліку ў Польшчы, Расіі, Украіне, Малдове).
Аўтар больш за 80 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Караткевіч, В. І. Сістэма вобразаў у інтэртэксце (на матэрыяле драматургічных твораў Сяргея Кавалёва) / В. І. Караткевіч // Українське мовознавство: міжвідомчий науковий збірник Київського національного університету імені Тараса Шевченка. — 2009. — Вип. 39/1. — С. 168–173 [6 с.].
  • Короткевич, В. И. Автор как медиатор интертекста / В. И. Короткевич // Питання літературознавства.: науковий збірник / гол. Ред. О. В. Червінськаю — Чернівці: Чернівецький нац. Ун-т, 2010. Вип. 80. — С. 191–198 [8 с.].
  • Караткевіч, В. І. Жанравыя асаблівасці аповесцяў «Paradies auf Erden» і «Вернісаж» І. Шамякіна / В. І. Караткевіч // Куляшоўскія чытанні: мат-лы Міжнар. навук.-практ. канф.: у 2 ч. Ч. 1. (29–30 красавіка 2010 г.). — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2010. — С. 339–344 [12 с.].
  • Караткевіч, В. І. Асаблівасці адлюстравання праяў грамадскага жыцця ў Беларусі канца ХХ ст. у творчасці Івана Шамякіна на прыкладзе аповесцяў «Paradies auf Erden» і «Вернісаж») / В. І. Караткевіч // У ракурсе сучаснага асэнсавання (Творчая спадчына Івана Шамякіна): міжкаф. зб. навук. прац: Філалогія. Вып. 4 / пад рэд. А. М. Макарэвіча. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2011. — С. 200–208 [9 с.].
  • Короткевич, В. И. Специфика отражения смерти в белорусской драматургии конца ХХ века // Наука. Культура. Образование. Междунар. науч.-практ. конф. (2011; Комрат). Международная науно-практическая конференция, посвящённая 20-летию Комратского Государственного Университета «Наука. Культура. Образование», 11 февраля 2011 год. — Комрат: Комрат. гос. ун-т, 2011. — С. 242–244 [3 с.].
  • Караткевіч, В. І. Мастацкі погляд на праявы і вынікі сацыяльнага бязладдзя / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч // Шамякін, І. Збор твораў: У 23 т. Т. 5 / Рэдкал. Т. С. Голуб, А. М. Макарэвіч. — Мінск, 2011. — С. 529–559 [31 с.].
  • Короткевич, В. И. Особенности организации системы прогнозирования в сфере высшего образования / Е. В. Кравец, В. И. Короткевич // Проблемы устойчивого развития регионов Республики Беларусь и сопредельных стран: сб. науч. статей Второй Международной научно-практической конференции, 27–29 марта 2012 г., МГУ имени А. А. Кулешова, г. Могилев: в 2 ч. / под ред. И. Н. Шарухо, И. И. Пирожника, И. И. Бариновой. — Могилев: УО «МГУ им. А. А. Кулешова», 2012. — Ч. 2. — С. 382–384 [3 с.].
  • Караткевіч, В. І. Ці будуць плённымі пошукі прытулку? / В. Караткевіч // Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 8. Аповесці, 1999–2000; п'есы / І. П. Шамякін; падрыхт. тэкстаў і камент. В. Карачун; паслясл. В. Караткевіча; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск: Маст. літ., 2012. — С. 567–585 [19 с.].
  • Караткевіч, В. І. Асаблівасці выкарыстання твораў Максіма Багдановіча ў кантэксце рэалізацыі псіхолага-педагагічных задач дашкольнай адукацыі / В. І. Караткевіч, А. В. Шарапава // Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць: зб. навук. арт. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка., рэдкал.: В. Д. Старычонак, В. А. Вараб’ёва, І. М. Гоўзіч і інш.; адк. рэд. В. Д. Старычонак. — Мінск: БДПУ, 2012. — С. 141–144 [4 с.].
  • Караткевіч, В. І. Фэнтэзі ў дзіцячым чытанні (некалькі заўваг да п’есы С. Кавалёва «Драўляны рыцар») / В. І. Караткевіч // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці: матэрыялы Міжнар. навук. канф., г. Мінск, 1–2 лістап. 2012 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка.; рэдкал.: В. Д. Старычонак, Т. У. Балуш, І. М. Гоўзіч і інш.; адк. рэд. В. Д. Старычонак. — Мінск : БДПУ, 2012. — С. 120–123 [4 с.].
  • Караткевіч, В. І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб.-метад. мат-лы / А. М. Макарэвіч, Н. П. Дзеравяга, В. І. Караткевіч. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. — 120 с.
  • Караткевіч, В. І. «Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў кантэксце вучэбнай дысцыпліны „Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура“: тэарэтычна-жанравы аспект» / В. І. Караткевіч, А. В. Шарапава // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канферэнцыі (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), Мінск, 25–26 верас. 2012 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нац. акадэміі навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — Мінск: Права і эканоміка, 2012. — С. 228–232.
  • Караткевіч, В. І. Падрыхтоўка да Рэспубліканскай алімпіяды: узровень патрабаванняў, аналіз памылак, парады / В. І. Караткевіч [і інш.] // Беларуская мова і літаратура. — 2013. — № 7. — С. 48–51.
  • Караткевіч, В. І. Канцэпт «горад» у сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей (на прыкладзе казкі А. Масла «Пацучок Фэлік падарожнічае») / В. І. Караткевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 12 / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мінск: РІВШ, 2013. — 104 — С. 52–55.
  • Караткевіч, В. І. Спецыфіка вобразнай сістэмы драматургічных твораў Пятра Васючэнкі для дзяцей (на матэрыяле зборніка «Маленькі збраяносец») / В. І. Караткевіч // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірылы Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі: матэрыялы ХІ Міжнар. навук. канф., Мінск, 24–26 кастр. 2013 г. У 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Т. П. Казаковай. — Мінск: РІВШ, 2013. — С. 264–269.
  • Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях: дапаможнік / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. — 140 с.
Автор : joomla блоги