Агееў Аляксандр Рыгоравіч

Кантактная інфармацыя:
кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін,
кафедра Беларусі і ўсходніх славян,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»,
вуліца Касманаўтаў 1, г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь, 212022.
contacts

Кандыдат гістарычных наук, дацэнт.

Агульныя звесткі:
Нарадзіўся 12.09.1960 г. у г. Шклове Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У 1977 г. закончыў сярэднюю школу № 11 г. Магілёва.

Адукацыя:
У 1981 г. закончыў з адзнакай гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя». У 1991 г. скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Працоўная дзейнасць:
Працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага р-на Магілёўскай вобласці. Пасля службы ў 1982–1983 гг. у арміі працаваў у 1983–1988 гг. выкладчыкам грамадскіх дысцыплін Магілёўскага СПТВ № 14 «Металістаў».
З 1991 г. працаваў асістэнтам, з 1992 г. — старшым выкладчыкам, з 1995 г. — дацэнтам кафедры гісторыі і культуры Беларусі МДУ імя А. А. Куляшова. У 1999 г. пераведзены на кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. У 2002 г. — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, а з 2003 г. дацэнт зноў утворанай кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.

Вучоная ступень:
Кандыдат гістарычных наук.
У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Грамадска-палітычная дзейнасць рабочага класа Беларусі ў 1956–1965 гг.» (навуковы кіраўнік — докт. гіст. нав., акадэмік АН Беларусі М. П. Касцюк).

Вучонае званне:
Дацэнт. У 1997 г. прысвоена вучонае званне па спецыяльнасці «Гісторыя».

Дадатковая адукацыя:
Стажыроўка 2005 г. у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, г. Мінск.
У 2010 г. прайшоў павышэнне кваліфікацыі на базе кафедры праектавання адукацыйных сістэм ДУА «РІВШ».
У 2014 г. прайшоў павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Навукова-тэарэтычныя асновы інавацыйнай дзейнасці».
У 2018 г. прайшоў павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Гісторыя Беларусі як акадэмічныя веды і вучэбная дысцыпліна».
У 2018/2019 гг. прайшоў навучанне па адукацыйнай праграме навучальных курсаў «Англійская мова».

Даследчы кірунак:
Даследаванне палітычных і соцыа-культурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны.

Публікацыі:
Індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана 220 навукова-метадычных публікацый, з якіх у сааўтарстве 26. У ліку публікацый 11 манаграфій і кніг, 2 зборнікі дакументаў, 13 навукова-метадычных публікацый. З іх:
Падручнікі і дапаможнікі

  1. Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Р. Агеев, под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГОИРО, 2012. — 504 с. : ил. [Рекомендовано Научно-методическим учреждением «Национальный институт образования» Министерства образования Республики Беларусь]

Навукова-метадычныя работы

  1. Агееў, А. Р. і інш. Метадычныя матэрыялы да курса гісторыі Беларусі: для студэнтаў І курса. — Магілёў, 1993. — 35 с.
  2. Агееў, А. Р. Метадычныя рэкамендацыі да курса «Асновы этнаграфіі Беларусі». — Магілёў, 1995. — 27 с.
  3. Агееў, А. Р., Фурс Г. Л. Метадычныя рэкамендацыі да спецсемінара па гісторыі Беларусі па тэме: «Старонкі вайсковай гісторыі Беларусі». — Магілёў, 1997. — 18 с.
  4. Агееў, А. Р., Маразевіч В. Л. Метадычныя рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў па гісторыі Беларусі (канец XVІІІ ст. – 1917 г.): для студэнтаў ІІ курса гістарычнага факультэта / А. Р. Агееў, В. Л. Маразевіч. — Магілёў,  — 28 с.
  5. Праграма і метадычныя рэкамендацыі да курса «Этналогія» / Склад. А. Р. Агееў, А. А. Кілбас, П. У. Церашковіч. — Магілёў: МДУ ім. А. А. Куляшова, 2000. — 20 с.
  6. Праграма і метадычныя рэкамендацыі да курса «Этналогія Беларусі» / Склад. А. Р. Агееў. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2001. — 30 с.
  7. Комплексная гісторыка-краязнаўчая практыка (праграма, палажэнне, інструкцыі для студэнтаў гістарычнага факультэта) / Склад. А. Р. Агееў, С. І. Бяспанскі, В. Ф. Капыцін. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. — 38 с.
  8. Агееў, А. Р. Традыцыйная культура народаў Аўстраліі і Акіяніі: метад. рэкамендацыі для студэнтаў 1курса гістарычнага факультэта / А. Р. Агееў. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2007. — 36 с.
  9. Агееў, А. Р. Традыцыйная культура народаў Амерыкі: метад. рэкамендацыі для студэнтаў 1 курса гістарычнага факультэта / А. Р. Агееў. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008. — 36 с.
  10. Агееў, А. Р. Краязнаўства і этналогія Беларусі: метад. рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў для студэнтаў І курса стацыянара гістарычнага факультэта / А. Р. Агееў. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2010. — 32 с.
  11. Агееў, А. Р. Гістарычнае краязнаўства Беларусі (па матэрыялах Магілёўшчыны) : вучэбна-метадычныя матэрыялы для слухачоў спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Менеджмент турысцкай арганізацыі» і адукацыйных курсаў экскурсазнаўства, студэнтаў гістарычнага факультэта / А. Р. Агееў. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2015. — 124 с. : іл.
  12. Агееў, А. Р. Рабочы сшытак № 1 па дысцыпліне «Краязнаўства і этналогія Беларусі» (канспект лекцый да раздзела Краязнаўства Беларусі)/ А. Р. Агееў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. — 112 с. : іл.
  13. Агееў, А. Р. Рабочы сшытак № 2 па дысцыпліне «Краязнаўства і этналогія Беларусі» (канспект лекцый да раздзела Этналогія Беларусі) / А. Р. Агееў. — Магілёў : МДУ імя А.А.Куляшова, 2020. — 120 с. : іл.

Манаграфіі, кнігі

  1. Агееў, А. Р. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах / А. Агееў, І. Марзалюк, І. Пушкін. — 2-е выд., перапр. і дап. — Магілёў, 1999. — 204 с.
  2. Агееў, А. Р., Пушкін,І. А. Магілёў на скрыжаванні. 2-е выд., перапрац. і дап. / А. Р. Агееў , І. А. Пушкін. — Магілёў: Абласная друкарня, 2000. — 96 с.: іл.
  3. Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А. Р. Агееў, В. А. Бандарэнка, С. А. Парашкоў, П. Г. Рабзонаў і інш.; пад. рэд. В. І. Вішнеўскага — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — С. 9–34.
  4. Агеев, А. Г. Перекрестки могилевской истории / Агеев А. Г., КлимутьЯ. И., Пушкин И. А. — Минск: ООО «Туринфо», 2004. — 216 с., 224 ил.
  5. Агеев, А. Г., Пушкин, И. А. История профсоюзного движения Могилевщины / А. Г. Агеев, И. А. Пушкин. — Могилев: УПКП «Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя», 2005. — С. 216, ил.
  6. Агееў, А. Р., Трусаў, А. А. Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне / Аляксандр Агееў, Алег Трусаў. 2-е выд. папр. і дап. — Магілёў: Магіл. абл. узбуйн. друк., 2010. — 160 с.: іл.
  7. Агееў, А. Р. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918) : манаграфія / А. Р. Агееў, І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. — 292 с. : іл.
  8. Пушкін І. А. Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання/ І. А. Пушкін, А. Р. Агееў. — Магілёў: МДУХ, 2017. — 182 с.
  9. Храналогія гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова (1913–2018): да 105-годдзя стварэння / аўтар-складальнік А. Р. Агееў; пад агул. рэд. Д. У. Дука. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2018. — 164 с.

Зборнікі дакументаў

  1. Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта (1913–1940 гг.): дакументы і матэрыялы/ аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008. — 216 с.
  2. Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1944–1978 гг.): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч ; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — 316 с.

Удзел у навуковых канферэнцыях:
Удзельнік каля 100 навукова-практычных канферэнцый. (Беларусь, Літва, Расія, Украіна).
У 1993–2001 гг. з’яўляўся рэдактарам навукова-папулярнага гісторыка-краязнаўчага альманаха «Магілёўская даўніна».
Адзін з арганізатараў некалькіх перыядычных навукова-практычных канферэнцый «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіравання»; «Капыцінскія чытанні».

Асноўныя навуковыя вынікі і распрацоўкі:

  • Удзельнік распрацоўкі «Нарысы гісторыі адукацыі Магілёўшчыны»
  • Распрацавана тэма: «Гістарычны лёс і адраджэнне Магілёўскай ратушы»
  • Складанне зборнікаў дакументаў: «Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта: дакументы і матэрыялы 1913–1978 гг.»
  • Аўтар-складальнік «Храналогія гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова (1913–2018)»
  • Распрацоўка «Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918)»

Навуковыя інтарэсы:
Палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст., гісторыя адукацыі Беларусі, гісторыя штодзённага жыцця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны.

Даследчыя работы:
Удзельнік праекта «Комплексные даследаванні сацыяльна-культурных функцый універсітэта ў грамадстве, якое трансфармуецца» (кіраўнік канд. філал. нав. Аўласевіч М. А.). «Сацыяльныя працэсы» (2001–2005 гг.).
Удзельнік праекта «Трансфармацыя грамадска-палітычнага жыцця беларускага грамадства ў ХХ стагоддзі» (№ 20065207). Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Гісторыя і культура» (2006–2010 гг.): заданне (кіраўнік канд. гіст. нав. К. М. Бандарэнка).
Па заданню Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Комплекснае даследаванне гісторыі і культуры Магілёўскай вобласці» (2005 г.). Удзельнік праекта.
Удзельнік праекта навукова-рэдакцыйная падрыхтоўка прадстаўніцкага выдання кнігі-альбома «Рэспубліка Беларусь. Магілёўская вобласць» (№ 20014920).
Удзельнік праекта «Рэлігійныя абшчыны нацыянальных меншасцяў у перыяд станаўлення і развіцця БССР (1920–1930 гг.)». ГПНД «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» на 2014–15 гг.
Кіраўнік праекта «Комплекс вучэбна-метадычных матэрыялаў „Гісторыя МДУ імя А. А. Куляшова: ад настаўніцкага інстытута да класічнага ўніверсітэта“». 2016 г.
Удзельнік праекта «Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР ва ўмовах адзінага народна-гаспадарчага комплексу (1944–1991 гг.)». ГПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» 1.1.03 на 2016–2020 гг. у падпраграме «Гісторыя і культура» № дзярж-рэгістрацыі 20161498.

Грамадская праца:
Дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў (2003 і 2007).
Старшыня рэвізійнай камісіі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету«Бацкаўшчына».
Член абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце.
Член Магілёўскай гарадской тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Член Грамадскага савета па развіцці агратурызму Магілёўскай вобласці пры Магілёўскім абласным камітэце па спорце і турызме.
Сябра Магілёўскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры.
Член рэвізійнай камісіі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага геаграфічнага таварыства.
Сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Узнагароды:
2004 г. — Ганаровая грамата Упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
2007 г., 2013 г., 2014 г., 2015 г., 2016 г., 2017 г., 2018 г. — падзяка рэктара МДУ імя А. А. Куляшова;
2009 г. — Ганаровая грамата Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта;
2013 г. — Ганаровая грамата МДУ імя А. А. Куляшова;
2014 г. — Ганаровая грамата ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства»;
2014 г. — Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
2018 г. — Ганаровая грамата Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў;
2018 г. — занясенне на Дошку Гонару.

Удзел у праектах:
Кіраўнік палявых даследаванняў: «Соцыакультурныя працэсы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Кіраўнік і выканаўца шэрага дзярждамоўных навуковых тэм з Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Магілёўскай абласной федэрацыяй прафсаюзаў па даследаваннях рэгіянальнай гісторыі.
Сумесна з І. А. Пушкіным здзяйсніў выкананне праекта «Дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта ў 1917–1918 гадах».

Выкладчыцкая дзейнасць:
Асноўныя дысцыпліны:
«Краязнаўства і этналогія Беларусі», "Тэорыя і практыка экскурсійнай работы», «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння айчыннай і ўсеагульнай гісторыі», н/м «Гісторыя», факультатыў «Вялікая Айчынная вайна».


Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2020 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь