Макарэвіч Аляксандр Мікалаевіч

Дата і месца нараджэння
24 лютага 1963 г. у в. Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Адукацыя
У 1984 г. закончыў з адзнакай філалагічны факультэт МДПУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры».
У 1987 г. паступіў і ў 1990 г. закончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры МДПІ імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Літаратура народаў СССР (савецкага перыяду)».
У 1996 г. паступіў і ў 1999 г. закончыў дактарантуру пры Інстытуце літаратуры Імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Беларуская літаратура».
У 1990 г. у МДПІ імя А. М. Горкага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Белорусский рассказ 20-х годов: проблема жанра и стиля (на материале творчества М. Горецкого и Т. Гартного)».
У 2001 г. пры БДУ абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема жанру і стылю ў беларускай прозе ХІХ — пачатку ХХ ст.».
Доктар філалагічных навук (2001).
Дацэнт (1996).

Узнагароды
Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Працоўная дзейнасць
З 1984 г. працаваў на кафедры беларускай літаратуры МДПУ (з 1997 г. — МДУ) імя А. А. Куляшова — асістэнтам (1984–85; 1987), старшым выкладчыкам (1990–1994), дацэнтам (1994–96; 1999–2007); з 2007 па 2015 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. З 2015 прафесар кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый.

Грамадская праца
Член экспертнага савета № 7 (літаратуразнаўчыя навукі) ВАК РБ, член савета па абароне дысертацый Д 02.01.21 пры БДУ, член рэдкалегіі часопісаў «Веснік МДУ», «Веснік БарДУ», кансультант рэдкалегіі часопіса «Роднае слова».

Сфера навуковых інтарэсаў
Гісторыя беларускай літаратуры, жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы, методыка выкладання беларускай літаратуры ў сярэдняй школе і ВНУ і інш.

Кіраўніцтва і ўдзел у выкананні НДР, якія фінансуюцца
Кіраўнік і выканаўца заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя жанрава-стылёвага развіцця беларускай прозы 20–50-х гадоў ХХ ст.» (2001–2005 гг.», «Беларуская дзіцячая літаратура ХХ —пачатку ХХІ стст.: гісторыка-тэарэтычны аспект яе вывучэння і выкладання» (2011–13 гг.); «Беларуская дзіцячая літаратура ў кантэксце задач умацавання духоўнасці беларускага грамадства на сучасным этапе» (2014–15 гг.); кіраўнік і выканаўца часовага навуковага калектыву, створанага ва УА «МДУ імя А. А. Куляшова», па напісанні «Пасляслоўяў» да Збору твораў І. П. Шамякіна ў 23-х тамах, выданне якога здзяйсняецца ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі «Аб увекавечванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна І. П.».

Кіраўніцтва аспірантамі, дактарантамі
Кіраўніцтва аспірантамі — 3, кіраўніцтва дактарантам — 1.

Дасягненні ў галіне навукі
Аўтар больш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый (з іх 4 у сааўтарстве). Удзельнік 58 навуковых канферэнцый, у тым ліку 29 міжнародных, 6 зарубежных. Каардынатар міжнародных навуковых канферэнцый «Куляшоўскія чытаннні» (2006, 2010).

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Макаревич, А. Н. В разных стилевых течениях: Проблема жанра и стиля в рассказах 20-х годов М. Горецкого и Т. Гартного / А. Н. Макаревич. — Екатеринбург: Урал Плюс, 1995. — 177 с.
  • Макарэвіч, А. М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХІХ – пачатку ХХ ст. / А. М. Макарэвіч. — Магілёў: Выд-ва МДУ імя А. А. Куляшова, 1999. — 332 с.
  • Беларуская дзіцячая літаратура: вуч. праграма для вышэйшых навучальных устаноў / Склад. А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч / Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2005 г. Рэгістрацыйны № ТД-А.002/тып.» — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2005, — 41 с.
  • Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.]; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мінск: Выш. школа, 2007. — 688 с. (Уводзіны — С. 3–24; Вусная народная творчасць і беларуская дзіцячая літаратура. — С. 24–37; Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 1900–1928 гг. — С. 70–105; Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). — С. 24–37).
  • Макарэвіч, А. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб.-метад. мат-лы / А. М. Макарэвіч, Н. П. Дзеравяга, В. І. Караткевіч. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. — 120 с.
  • Макарэвіч, А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. : дапаможнік : у 2 ч. / А. М. Макарэвіч. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — Ч. 1. — 256 с.
  • Макарэвіч, А. М. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях : дапаможнік / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. — 140 с.

Літаратура пра яго:

  • Энцыклапедыя: Макарэвіч А. М. // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / Г. П. Пашкоў [гал. рэд.]. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004. — Т. 18. — С. 424.
  • Макарэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова: библиографический справочник / сост. С. А. Порошков, В. В. Старостенко, Е. К. Сычова; под общ. ред. К. М. Бондаренко. — Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2013. — С. 162–165.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь