Макарэвіч Аляксандр Мікалаевіч

Дата і месца нараджэння
24 лютага 1963 г. у в. Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Адукацыя
У 1984 г. закончыў з адзнакай філалагічны факультэт МДПУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры».
У 1987 г. паступіў і ў 1990 г. закончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры МДПІ імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Літаратура народаў СССР (савецкага перыяду)».
У 1996 г. паступіў і ў 1999 г. закончыў дактарантуру пры Інстытуце літаратуры Імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Беларуская літаратура».
У 1990 г. у МДПІ імя А. М. Горкага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Белорусский рассказ 20-х годов: проблема жанра и стиля (на материале творчества М. Горецкого и Т. Гартного)».
У 2001 г. пры БДУ абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема жанру і стылю ў беларускай прозе ХІХ — пачатку ХХ ст.».
Доктар філалагічных навук (2001).
Дацэнт (1996).

Узнагароды
Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Працоўная дзейнасць
З 1984 г. працаваў на кафедры беларускай літаратуры МДПУ (з 1997 г. — МДУ) імя А. А. Куляшова — асістэнтам (1984–85; 1987), старшым выкладчыкам (1990–1994), дацэнтам (1994–96; 1999–2007); з 2007 па 2015 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова. З 2015 прафесар кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый.

Грамадская праца
Член экспертнага савета № 7 (літаратуразнаўчыя навукі) ВАК РБ, член савета па абароне дысертацый Д 02.01.21 пры БДУ, член рэдкалегіі часопісаў «Веснік МДУ», «Веснік БарДУ», кансультант рэдкалегіі часопіса «Роднае слова».

Сфера навуковых інтарэсаў
Гісторыя беларускай літаратуры, жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы, методыка выкладання беларускай літаратуры ў сярэдняй школе і ВНУ і інш.

Кіраўніцтва і ўдзел у выкананні НДР, якія фінансуюцца
Кіраўнік і выканаўца заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя жанрава-стылёвага развіцця беларускай прозы 20–50-х гадоў ХХ ст.» (2001–2005 гг.», «Беларуская дзіцячая літаратура ХХ —пачатку ХХІ стст.: гісторыка-тэарэтычны аспект яе вывучэння і выкладання» (2011–13 гг.); «Беларуская дзіцячая літаратура ў кантэксце задач умацавання духоўнасці беларускага грамадства на сучасным этапе» (2014–15 гг.); кіраўнік і выканаўца часовага навуковага калектыву, створанага ва УА «МДУ імя А. А. Куляшова», па напісанні «Пасляслоўяў» да Збору твораў І. П. Шамякіна ў 23-х тамах, выданне якога здзяйсняецца ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі «Аб увекавечванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна І. П.».

Кіраўніцтва аспірантамі, дактарантамі
Кіраўніцтва аспірантамі — 3, кіраўніцтва дактарантам — 1.

Дасягненні ў галіне навукі
Аўтар больш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый (з іх 4 у сааўтарстве). Удзельнік 58 навуковых канферэнцый, у тым ліку 29 міжнародных, 6 зарубежных. Каардынатар міжнародных навуковых канферэнцый «Куляшоўскія чытаннні» (2006, 2010).

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Літаратура пра яго: