Печать

27 лістапада 2018 года па даручэнню кіраўніцтва універсітэта прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Агееў Аляксандр Рыгоравіч выступіў у Магілёўскім дзяржаўным інстытуце адукацыі перад настаўнікамі, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі. 150 удзячных слухачоў даведаліся аб магчымасцях адукацыі іх гадаванцаў у нашым універсітэце: аб новых спецыяльнасцях і вучэбных стажыроўках студэнтаў ў Познані і Порту, культурным і спартыўным жыцці навучальнай установы, выбітных навукоўцах і бліскучых лектарах універсітэта. Слухачам асабліва спадабаліся промаролікі, якія з дапамогай спеваў студэнтаў запрашаюць вучыцца ў лепшым універсітэце краіны — МДУ імя А. А. Куляшова.