Рейтинг@Mail.ru

История кафедры

Кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства ўтварылася ў 2015 годзе ў выніку аб’яднання кафедры беларускай мовы і кафедры рускай мовы.

Гісторыя кафедры беларускай мовы як асобнага вучэбна-навуковага падраздзялення пачынаецца з 4 кастрычніка 1947 года, калі адпаведна загаду па Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя І. Д. Папаніна яна была выдзелена са складу кафедры мовы. Тады ж быў зацверджаны штат выкладчыкаў, аднак, як сведчаць дакументы, працаваць самастойна кафедра пачала толькі са снежня 1947 года.

З кафедрай звязана дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў П. Я. Юргелевіча, А. Л. Юрэвіча і Г. Н. Клюсава, якія з’яўляюцца заснавальнікамі навуковай школы па беларускім мовазнаўстве «Беларуская мова і і мова беларускай мастацкай літаратуры». У межах гэтай школы на працягу многіх дзесяцігоддзяў праводзяцца плённыя навуковыя даследаванні па наступных накірунках: «Актуальныя пытанні беларускай мовы», «Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры», «Беларуская тэрміналогія».

П. Я. Юргелевіч пачаў сваю навуковую дзейнасць яшчэ ў 1930-я гады, калі многія пытанні беларускай мовы толькі пачыналі распрацоўвацца. Даследаваў пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, беларускія народныя гаворкі, гісторыю мовы, шмат зрабіў і ў галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў педагагічных інстытутаў. У 1958 годзе выдаў «Нарыс сучаснай беларускай мовы» з гістарычнымі каментарыямі (2-е выд., 1961). Вынік шматгадовай працы вучонага — «Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі» (1974).

Аб’ектам навуковых даследаванняў Антона Лукіча Юрэвіча стала лінгвістычная тэрміналогія, агульнае мовазнаўства, пунктуацыя, пытанні ўзнікнення і развіцця мовы, методыка выкладання беларускай мовы ў школе і інш. «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1962) А. Л. Юрэвіча налічвае больш за 1250 тэрмінаў агульнага мовазнаўства, фанетыкі, граматыкі і стылістыкі. У свой час гэта быў найбольш поўны слоўнік лінгвістычнай тэрміналогіі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве.

Грыгорый Нікіфаравіч Клюсаў — аўтар найбольш вядомага сярод мовазнаўцаў настаўнікаў-філолагаў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў і ўніверсітэтаў «Сучасная беларуская мова: пунктуацыя» (2-е выд. у сааўтарстве з А. Л. Юрэвічам, 1972). На аснове гэтага вучэбнага дапаможніка Г. Н. Клюсаў затым стварыў сур’ёзную манаграфічную працу — «Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі» (1993).

«Выдатнік народнай асветы БССР» (1977) і «Выдатнік асветы СССР» (1985) кандыдат філалагічных навук дацэнт Софія Якаўлеўна Кечык адпрацавала на кафедры беларускай мовы 56 год (1946–2002). Спецыялізацыя — сінтаксіс беларускай мовы, гістарычная граматыка. Асноўныя публікацыі «Дзеепрыслоўе ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (Мн., 1985), «Моўны разбор у ВНУ і школе: схемы, узоры, заданні» (1988), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (Магілёў, 2000) і інш.

Шмат год (з 1983 г. па 2011 г.) кафедрай беларускай мовы кіраваў доктар філалагічных навук прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў. Ён аўтар шэрагу сур’ёзных навуковых даследаванняў, звязаных з лінгвістыкай тэксту, дыялектнай анамастыкай, тэарэтычнай лінгвістыкай. У манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага» (2002 г.) упершыню ў беларускім мовазнаўстве зроблена спроба найбольш поўна выявіць і комплексна прааналізаваць вербальныя сродкі стварэння камічнага эфекту ў старажытнай і сучаснай беларускай драматургіі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1996). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014). Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998, 2003), Ганаровай граматай Саюза беларускіх пісьменнікаў (2002), медалём Францыска Скарыны (2002).

Апошнім загадчыкам кафедры беларускай мовы (2013–2015) быў Уладзімір Сяргеевіч Дзянісаў. Ён працаваў на кафедры з 1987 года. Напачатку асістэнтам (1987–1989), пазней старшым выкладчыкам (1989–2001), з 2001 г. — дацэнтам. З 1993 па 2013 гг. — намеснік дэкана факультэта славянскай філалогіі па вучэбнай рабоце. Навукова-даследчая спецыялізацыя — лінгвістыка тэксту, навукова-дыдактычная спецыялізацыя — сучасная беларуская мова, методыка выкладання беларускай мовы. Узнагароджаны нагрудным Знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».

Доўга і плённа працавалі на кафедры беларускай мовы старшыя выкладчыкі У. А. Лядоўскі, С. В. Клімуць, Н. Д. Аляксейчыкава, Т. І. Тарасенка, А. А. Дзячэня, С. У. Шакура, А. М. Юдко, Т. М. Шаршнёва.

Навуковыя і педагагічныя традыцыі, закладзеныя П. Я. Юргелевічам, А. Л. Юрэвічам, Г. Н. Клюсавым, В. І. Рагаўцовым, М. А. Аўласевічам, П. В. Кобзевым, А. В. Азароўскім, Ю. С. Далговым працягваюць сённяшнія супрацоўнікі кафедры беларускай мовы: доктар філалагічных навук, прафесар М. В. Абабурка, кандыдаты філалагічных навук дацэнты В. М. Шаршнёва (загадчык кафедры), А. М. Шубадзёрава, І. М. Ячмянёва, Д. А. Карпечкіна, Т. А. Кажурына, Т. Р. Міхальчук, Т. В. Масяйчук, А. А. Балтоўская, І. М. Лапіцкая, А. К. Сычова, старшыя выкладчыкі Т. А. Казімірская, Т. С. Вараб’ёва, Н. А. Міхальчук.

Члены кафедры праводзяць даследаванні ў межах названай лінгвістычнай навуковай школы. Распрацавана некалькі буйных навукова-даследчых тэм, у тым ліку па лініі Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў: «Анамастака Магілёўшчыны», «Вербальныя сродкі выражэння камічнага: даўняя беларуская драматургія – пачатак ХХ ст.» (навуковы кіраўнік В. І. Рагаўцоў), «Мова беларускай мастацкай літаратуры» (навуковы кіраўнік М. В. Абабурка і В. І. Рагаўцоў). На сучасны момант актыўна распрацоўваецца навукова-даследчая тэма «Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія» (навуковы кіраўнік М. В. Абабурка).

Па названых навуковых накірунках за апошняе дзесяцігоддзе абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, надрукавана 5 манаграфій, 3 слоўнікі, больш за 100 артыкулаў, 18 вучэбных дапаможнікаў з грыфамі, з іх 16 — з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кафедра русского языка образована 15 июня 1946 года. Заведующими кафеды были: 1947–01.09.1957 гг. — Рыбочкин Н. Д. (к.ф.н., доцент) 01.09.1957–01.09.1961 гг. — Барковский М. М. (к.ф.н., доцент) 01.09.1961–01.09.1964 гг. — Шабалина В. Ф. (к.ф.н., доцент) 01.09.1964–10.07.1974 гг. — Вирковская А. М. (к.ф.н., доцент) 10.07.1974–1976 г. — Власенков А. И. (к.ф.н., доцент) 16.01.1976–1985 г. — Кобзев П. В. (к.ф.н., доцент) 03.12.1985–1990 г. — Долгов Ю. С. (к.ф.н., доцент) 1990–1994 гг. — Озаровский О. В. (к.ф.н., доцент) 1994–2009 гг. — Михальчук Т. Г. (к.ф.н., доцент), 21.12.2009–01.06.2015 гг. — Папейко А. А. (к.ф.н., доцент).

В разное время на кафедре работали: профессор, к.ф.н., Член-корр. Академии образования РБ Авласевич М. А., кандидаты филологических наук, доценты Сузанович В. Б., Шаповалова Л. И., Пышкало Н. К., Блохин И. А., Килевая Л. Т., Ладутько М. В.; доценты Новикова Л. А, Шаталова А. А.; старшие преподаватели Шеболдина Л. В., Пасенкова З. П., Расулева Л. И., Лемешонок А. Н., Мамонтова Л. И., Врублевская В. В., Кобзева Л. П., Шевякова Е. Ф., Симкина И. П., Иванов Е. Е., Елисеева И. С.