Знакамітыя выпускнікі

   

Выпускнік 1975 г. З 10.07.1994 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Лукашэнка А.Р.

Выпускнік 1986 г. Дырэктар Магілёўскага краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава

Аненкаў В.М.

Выпускнік 1949 г. Больш за 15 гадоў займаў пасаду загадчыка аддзела адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

Асмалоўскі А.В.

Выпускнік 1974 г. Займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскай сярэдняй спецыяльнай школы міліцыі. Палкоўнік міліцыі

Асмалоўскі С.А.

Выпускнік 1981 г. Быў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі

Багданаў В.С.

Выпускнік 1976 г. Доктар гістарычных навук, прафесар. З 2003 па 2017 гады – рэктар МДУ імя А.А. Куляшова. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Бандарэнка К.М.

Выпускнік 1981 г. Дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа

Бахановіч А.А.

Выпускнік 1967 г. Займаў пасады Міністра ўнутраных спраў БССР, Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь

Ягораў У.Д.

Выпускнік 1986 г. Быў намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

Будкевіч В.А.

Выпускнік 1949 г. 17 гадоў займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Мае ўрадавыя ўзнагароды

Дайнэка У.А.

Выпускнік 1995 г. Быў сакратаром ЦК ГА “БРСМ”

Далжэўскі А.П.

Выпускнік гісторыка-геаграфічнага факультэта 1965 г., з 1975 па 2005 гг. дэкан гістарычнага факультэта, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Дмітрачкоў П.Ф.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1995 г. Кандыдат філасофскіх навук, прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А.А.Куляшова. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці

Дзячэнка А.В.

Выпускнік 1939 г. Савецкі і грамадскі дзеяч. Сакратар ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Герой Сацыялістычнай працы. Узнагароджаны трыма Ордэнамі Леніна

Зімянін М.В.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1969 г., уладальнік першай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, звання «Чалавек года», член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

Капыцін В.Ф.

Выпускнік 1977 г. Дэпутат Наувянальнага схода РБ у 1996–2000 гг., 2004–2008 гг. Памочнік Прэзідэнта РБ па Магілёўскай вобласці ў 2000–2004 гг.

Кулакоўскі Ю.А.

Выпускнік 1998 г. Доктар гістарычных навук, прафесар. Першы прарэктар МДУ імя А.А. Куляшова

Лаўрыновіч Д.С.

Выпускнік 1979 г. З᾽яўляўся дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў

Леднёў А.Г.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1969 г., выдатнік народнай адукацыі БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, занесены ў Кнігу Славы Магілёўшчыны

Лук’янаў П.Р.

Выпускнік 1969 г. З 1987 г. па 04.03.2021 г. дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Магілёва

Маліноўскі Г.М.

Выпускнік 1992 г. Прафесар, доктар гістарычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Член-карэспандэнт НАН РБ

Марзалюк І.А.

Выпускнік 1975 г. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі. Дэпутат Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь у 2000–2004 гг.

Марозаў У.І.

Выпускнік 1975 г. З᾽яўляўся старшынёй нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ, міністрам культуры Беларусі

Матвейчук У.Ф.

Выпускнік гістарычнага факультэта 2000 г. Кандыдат палітычных навук. Дэкан факультэта эканомікі і права МДУ імя А.А. Куляшова

Рагаўцоў Д.А.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1969 г., выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры гісторыі і філасофіі

Рыер Я.Р.

Выпускнік 1990 г. Доктар педагагічных навук, дацэнт. Загадчык кафедры педагогікі

Снапкова А.І.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1991 г. Кандыдат філасофскіх навук. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2018). Прарэктар па навуковай рабоце МДУ імя А.А.Куляшова (2015–2019 гг.). Загадчык кафедры гісторыі і філасофіі

Старасценка В.У.

Выпускнік гістарычнага факультэта 1984 г. Кандыдат палітычных навук, прарэктар па выхаваўчай рабоце МДУ імя А.А. Куляшова. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013). Член саюза пісьменнікаў Беларусі (2018)

Ясеў У.В.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь