25.12.2023 студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта ў кінатэатры «Чырвоная Зорка» з цікавасцю праглядзелі новую беларускую камедыю «Кіношнікі» маладога рэжысёра Кірыла Халецкага. Фільм апавядае гісторыю з жыцця кінематаграфістаў, якія спрабуюць зняць свой шэдэўр ва ўмовах недахопу грошай, часу і таленту.
Карціна прымеркавана да 100-годдзя беларускага кіно, яна была выбрана фільмам адкрыцця XXIX Мінскага міжнароднага фестывалю «Лістапад».