27 снежня 2023 года ў Палацы Незалежнасці адбыўся Рэспубліканскі навагодні баль. Старадаўнюю традыцыю — навагодні баль — у Беларусі адрадзілі ў 2018 годзе. З гэтага часу яго пастаянным месцам правядзення з'яўляецца Палац Незалежнасці. Цяперашні Рэспубліканскі баль — гэта падарожжа па старонках гісторыі музычнай і танцавальнай культуры Беларусі.

Удзельнікамі балю сталі больш за 330 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта адораныя навучэнцы ВНУ, ССНУ, вучэльняў, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, якія праявілі сябе ў вучобе, навуковых і творчых конкурсах, моладзевых праектах, грамадскім і спартыўным жыцці. Студэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Суслянкову Андрэю і Глушаковай Ніке пашчасціла трапіць на баль. Як і на сапраўдным Балі, удзельнікі танцавалі вальс, польку, кадрылю і нават мазурку і галоп.

У Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравич Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў свята з надыходзячым 2024 годам і падсумаваў вынікі адыходзячага.

Пасля афіцыйнай частцы балю гасцей Палаца Незалежнасці чакала адвольная праграма з сучаснымі танцамі.

На прыканцы свята ўсе удзельнікі балю атрымалі ад Прэзідэнта навагоднія падарунакі.

Студэнт гісторыка-філалагічнага факультэта,
група 2102201, Суслянкоў Андрэй


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь