15 студзеня 2024 студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта, спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» разам з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце Т. І. Борбат наведалі ў Зале славы нашага ўніверсітэта персанальную выставу жывапісу Яўгена Зайцава «Музыка кветак», работы якога экспануюцца ў межах маштабнага педагагічнага праекта «Паданні кветак».
Зайцаў Яўген Юр'евіч скончыў універсітэт па спецыяльнасці: «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтва», у 2019 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў.
Цяпер Яўген, удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў, праводзіць аўтарскія майстар-класы. Мастак працуе ў галіне станковага жывапісу.