26 сакавіка студэнты 4 курса гісторыка-філалагічнага факультэта разам з куратам Т. В. Масейчук у рамках 17-га Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму М.@ART.КОНТАКТ праглядзелі ў Абласным цэнтры творчасці мюзікл-эскападу ў двух дзеяннях «НЕСЦЕРКА» (Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)). Пастаноўка адбывалася на беларускай мове.
Сюжэт камедыі «Несцерка», пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак, актуальны і сёння: папулярызуе нацыянальны сюжэт і мову, раскрывае асаблівасці нацыянальнага характару беларуса. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі дзеючымі персанажамі.
Акцёры ўсхвалявана, з эмацыянальнай узрушанасцю раскрылі сэнс складаных узаемаадносін паміж героямі.
Прагляд м’юзікла нікога не пакінуў абыякавым, падараваў яркія эмоцыі і добры настрой.
Андрэй Суслянкоў, студэнт 4 курса,
Т. І. Борбат, намеснік дэкана па выхаваўчай працы