10 красавіка на гісторыка-філалагічным факультэце адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. 6 лютага 2024 года яму споўнілася б 110 гадоў.

Імя Аркадзя Куляшова вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Народны паэт Беларусі ўнёс неацэнны ўклад у літаратурную спадчыну, а яго творы перакладзены на многія мовы свету і ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Вельмі сімвалічна тое, што наш універсітэт носіць імя знакамітага паэта і гэта накладае на нас пэўныя абавязкі: мы павінны ведаць творчую спадчыну Аркадзя Аляксандравіча, уяўляць сабе, якім ён быў чалавекам, якімі маральнымі і творчымі прынцыпамі кіраваўся ў жыцці.

Падчас імпрэзы гучалі вершы А. Куляшова розных гадоў, прысутныя змаглі яшчэ раз прыгадаць асноўныя этапы жыцця і дзейнасці паэта, пачуць хрэстаматыйныя і малавядомыя творы нашага земляка.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры славянскай філалогіі, кандыдат філалагічных навук Марына Іванаўна Чмарава, студэнты-выпускнікі 4 курса факультэта спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура».

На імпрэзе прысутнічалі студэнты розных факультэтаў нашага ўніверсітэта — ГФФ, ФПіМА, ФППД, а таксама выкладчыкі — дацэнт А. А. Лаўшук, дацэнт Т. В. Масейчук, загадчык кафедры славянскай філалогіі К. І. Сердзюкова, старшы выкладчык Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык А. А. Мурашка, выкладчык М. А. Самсонава.

Падобныя культурныя акцыі з’яўляюцца годным сродкам папулярызацыі сапраўднай паэзіі сярод студэнцкай моладзі, а таксама творчасці Аркадзя Куляшова.


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь