20 лістапада студэнты 1 курса спецыяльнасці «Філалагічная адукацыя (Руская мова і літаратура)» разам з куратарам М. А. Самсонавай наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр, дзе з задавальненнем паглядзелі спектакль «Прымакі» па п’есе Я. Купалы.
Кожнага з гледачоў уразіла майстэрская ігра акцёраў, якія змаглі перадаць пазітыўны настрой, пачуцці герояў, нацыянальны каларыт і менталітэт беларусаў. Гучалі беларускія народныя песні, жарты, прыказкі і прымаўкі.
Студэнты змаглі пазнаёміцца з гісторыяй Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і пранікнуцца атмасферай тэатральнага мастацтва.