Борбат Таццяна Іванаўна

Кантактная інфармацыя:
кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова»
вул. Касманаўтаў, 1, к. 250, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Борбат Таццяна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Нарадзілася на Магілёўшчыне. У 1991 г. з адзнакай скончыла філалагічны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». З 1991 па 1993 гг. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах г. Бабруйска і г. Магілёва. З 1993 г. працавала на кафедры беларускай літаратуры МДПІ (з 1997 — МДУ) імя А.А. Куляшова — старшым выкладчыкам (1993–2005), дацэнтам (2005 па 2015 гг.). з 2015 па 2018 гг. — дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый, з кастрычніка 2018 г. — загадчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый.
У 1996 г. паступіла і ў 2003 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «беларуская літаратура». У 2004 г. пры БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю «Творчасць Сяргея Грахоўскага: асаблівасці ідэйна-мастацкай эвалюцыі» (навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук М. Ф. Шаўлоўская). Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2008).
Узнагароджана Ганаровай граматай установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (2007, 2015); Ганаровай граматай Галоўнага Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2018).

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Гісторыя беларускай літаратуры: 1900–1930 гг.», «Гісторыя беларускай літаратуры: 1931–1956 гг.», «Гісторыя беларускай літаратуры: 1957–2000 гг.», «Сучасны літаратурны працэс», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Методыка выкладання беларускай літаратуры», «Тэорыя літаратуры».

Сфера навуковых інтарэсаў:
Гісторыя беларускай літаратуры, сучасны літаратурны працэс, методыка выкладання беларускай літаратуры ў сярэдняй школе і інш.

У перыяд з 2004 па 2019 гг. падрыхтавала 14 прызёраў рэспубліканскіх конкурсаў студэнцкіх навуковых работ.
З’яўлялася навуковым кіраўніком дзвюх магістарскіх дысертацый (2010, 2011).
Пастаянна працуе куратарам студенцкіх груп. Па выніках 2016–2017 навучальнага года прызнана лепшым куратарам гісторыка-філалагічнага факультэта.
Удзельніца больш за 50 навуковых канферэнцый, у тым ліку 36 міжнародных.
Аўтар звыш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый.


Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2019 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь