20 лютага студэнты 1 і 4 курсаў гісторыка-філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура)», «Беларуская мова і літаратура» прынялі ўдзел у сяброўскім мерапрыемстве, арганізаваным з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы кафедрай тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. Нягледзячы на тое, што камандзе нашых першакурснікаў (Трыпуз Яўген, Бародзіч Яна, Андрэева Крысціна, Лапаціна Карына) не ўдалося ўвайсці ў лік пераможцаў, яны атрымалі масу станоўчых эмоцый ад судакранання з таямніцамі роднай мовы, спасціжэння яе глыбіні і прыгажосці. Студэнтка-выпускніца Маргарыта Садоўская аказалася больш паспяховай: у складзе каманды «Кветкі» яна аказалася ў ліку пераможцаў (2-е месца ў агульнакамандным заліку). Да таго ж, яе аўтарскі верш пра родную мову знайшоў жывы водгук у сэрцах прысутных.

Віншуем усіх з Днём роднай мовы, такой шчырай, квяцістай, мілагучнай!


© 2025 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь