Наш універсітэт вызначаецца не толькі якаснай адукацыяй і навуковымі дасягненнямі — сярод супрацоўнікаў і выпускнікоў нашай вну нямала людзей, здольных сумяшчаць вучэбную і навуковую дзейнасць з літаратурнай творчасцю і духоўным выхаваннем моладзі.

19 сакавіка на базе МДУ імя А. А. Куляшова адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». У межах мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне актыўных удзельнікаў літаратурнага працэсу.

Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджана Наталля Александраўна Міхальчук — кіраўнік творчага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» за «шматгадовую плённую працу, духоўнае выхаванне моладзі, значны асабісты ўклад у развіццё літаратурнай творчасці Магілёўскай вобласці і ў сувязі з 15-годдзем з дня ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання „Саюз пісьменнікаў Беларусі“».


© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь