Студэнты першага курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» гісторыка-філалагічнага факультэта разам з куратарам групы дацэнтам Масяйчук Т. В. наведалі Пысінскія чытанні, арганізаваныя на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна 22 сакавіка 2021 года. Яны з цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю і творчасці беларускага паэта, нашага земляка Аляксея Пысіна, паслухалі даклады і вершы, атрымалі магчымасць пагутарыць з вядомымі творчымі людзьмі: са старшынёй Магілёўскага абласнога аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» А. М. Казекам, з блізкім сябрам, даследчыкам жыцця і творчасці паэта А. Пысіна, пісьменнікам-публіцыстам, крытыкам, краязнаўцам, В. І. Арцем’евым — і нават сфатаграфаваліся на памяць з арганізатарамі чытанняў.