4 кастрычніка студэнты 1 курса гісторыка-філалагічнага факультэта, якія вывучаюць дысцыпліну «Вусная народная творчасць» разам з дацэнтам кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый М. І. Чмаравай наведалі этнаграфічны музей, дзе азнаёміліся з багатай экспазіцыяй, прысвечанай побытавай культуры Прыдняпроўя, яе багатым народным традыцыям і святам. Наведванне музея значна пашырае веды, набытыя падчас аўдыторных заняткаў, пашырае кругагляд , спрыяе ў выхаванні пашаны да нацыянальных традыцыяў і звычаяў, абуджае цікавасць да краязнаўства, гісторыі і мастацтва.