Историко-краеведческая практика
Вучэбная гісторыка-краязнаўчая практыка праводзіцца для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці 1-02 01 01 Гісторыя і грамадсказнаўчыя дысцыпліны. Яна з’яўляецца часткай агульнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых і палявых умовах. Практыка рыхтуецца на базе помнікаў, музеяў і краязнаўчых арганізацый Магілёўскай вобласці. Пад час яе адбываюцца экскурсіі на разнастайныя гістарычныя аб’екты, вялікая ўвага надаецца выхаванню любові да свайго краю, да Бацькаўшчыны і яе гісторыі. Практыка мае вялікае выхаваўчае значэнне.
ЗМЕСТ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАЙ ПРАКТЫКІ:
- Вывучэнне прыродных краязнаўчых аб’ектаў.
- Арганізацыя паходу выхаднога дня.
- Распрацоўка і правядзенне экскурсій.
- Вывучэнне а’бектаў краязнаўчых даследванняў — археалагічных, гістарычных і архітэктурных помнікаў рэгіёна.
- Правядзенне краязнаўчых даследванняў і збор прадметаў матэрыяльнай культуры для музейных калекцый МДУ імя А. А. Куляшова і музеяў горада Магілёва.
- Вывучэнне тапонімаў як гістарычных крыніц.
- Асваенне метаду сацыялагічнага апытання — стандартызаванага інтэрв’ю.
- Удзел у археалагічных разведках і раскопках.