Гісторыка-краязнаўчая практіыка ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці (2017–2018 навуч. г.)
Гісторыка-краязнаўчая практыка студэнтаў групы І курса спецыяльнасці «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» ў 2017–2018 навучальным годзе праходзіла з 09 па 22 ліпеня 2018 г. Кіраўнікамі практыкі былі А. Агееў і К. Каралёва.
Практыка здзяйснялася ў форме краязнаўчага абследавання і палявых этнаграфічных даследаванняў, а таксама археалагічных раскопак ў Слаўгарадскім і Чавускім раёнах вобласці. Базавы лагер быў разбіты каля вёскі Васькавічы Слаўгарадскага раёна. Для ўдзелу ў практыцы ўсе студэнты прайшлі медыцынскае абследаванне ў паліклініках па месцу жыхарства.
Пад час практыкі студэнты праслухалі цыкл лекцый і экскурсій па найважнейшых помніках гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа на Магілёўшчыне, і, што яшчэ больш важна, вывучылі і замацавалі іх у палявых умовах. Яны пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і музеямі Слаўгарадскага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці, наведалі мемарыяльны комплекс «Лясная».
У палявых умовах студэнты апытвалі мясцовае насельніцтва Слаўгарадскім і Чавускім раёнаў аб штодзённым жыцці насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, традыцыйных звычаях і абрадах у іх мясцовасцях. Усяго было апытана каля 50 чалавек і запісана каля 30 аўдыёінтэрвью.
Студэнты ўдзельнічалі ў раскопках курганнага магільніка каля вёскі Васькавічы Слаўгарадскага раёна. У выніку студэнты пазнаёміліся з артэфактамі эпохі жалезнага веку і сярэднявечча, вывучылі пахавальны абряд трупаспаслення і трупапалажэння, выявілі і азнаёміліся з этнічнымі «маркерамі» племя радзімічаў, авалодалі методыкай даследавання курганных насыпаў.
Правядзенне практыкі спрыяла патрыятычнаму выхаванню студэнтаў і дазволіла: замацаваць тэарэтычныя веды студэнтаў па курсах гісторыі і культуры Беларусі; азнаёміцца з помнікамі нашай вобласці і дзяржаўнай сістэмай іх уліку і аховы; атрымаць навыкі правядзення турыстычнага паходу выхаднога дня; адпрацаваць методыку палявых даследаванняў і даць першасныя практычныя навыкі працы экскурсавода, палявога даследчыка археолага.