Вучэбная гісторыка-краязнаўчая практыка праводзіцца для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці 1-02 01 01 Гісторыя і грамадсказнаўчыя дысцыпліны. Яна з’яўляецца часткай агульнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых і палявых умовах. Практыка рыхтуецца на базе помнікаў, музеяў і краязнаўчых арганізацый Магілёўскай вобласці. Пад час яе адбываюцца экскурсіі на разнастайныя гістарычныя аб’екты, вялікая ўвага надаецца выхаванню любові да свайго краю, да Бацькаўшчыны і яе гісторыі. Практыка мае вялікае выхаваўчае значэнне.
ЗМЕСТ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАЙ ПРАКТЫКІ: