17 сакавіка на базе ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» была праведзена прафарыентацыйная гадзіна. Яе мэтай стала запрашэнне вучняў да паступлення ў МГУ імя А. А. Куляшова. Вучні азнаёміліся з гісторыяй універсітэта, даведаліся пра факультэты і спецыяльнасці. Таксама яны азнаёміліся з працэдурай паступлення ва ўніверсітэт, студэнцкімі ініцыятывамі і культурна-масавым жыццём.
Вучні 8 «Б» класа, на класнай гадзіне якіх праводзілася дадзенае мерапрыемства, з вялікім зацікаўленнем слухалі прамоўцу. Большая частка вучняў была зацікаўлена журналістыкай, англійскай лінгвістыкай, псіхалогіяй і праграміраваннем. Некаторыя вучні праяўлялі зацікаўленнасць да беларускай філалогіі, гісторыі, фізічнай культуры, правазнаўства і эканомікі. Напраканцы прафарыентацыйнай гадзіны вучні праглязелі відэакліп-візітку і атрымалі брашуры з асноўнай інфармацыяй пра ўніверсітэт.
В. Палавінскі,
студэнт 3 курса гісторыка-філалагічнага факультэта