ІІІ Міжнародныя і ІХ Рэспубліканскія студэнцкія чытанні «Дыялог моў і культур» адбыліся ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 21 кастрычніка 2021 г. Арганізатарамі мерапрыемства былі Міністэрства аховы здароўя РБ, Беларускае грамадскае аб’яднанне выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, ФДБАУ ВА «Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А. С. Пушкіна», ФДБАУ ВА «Курскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Міністэрства аховы здароўя Расіі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Чытанні праводзіліся кафедрай беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Студэнты 4 курса гісторыка-філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» А. Канапелька, К. Марозава (Сцефаненка), Я. Нікіценка і магістрант В. Палавінскі прынялі завочны ўдзел у чытаннях. У выніку праведзенага конкурсу студэнцкіх работ усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а навуковы кіраўнік В. М. Шаршнёва — падзяку.
Шчыра віншуем нашых дыпламантаў з прафесійным поспехам і жадаем здароўя, упэўненасці і пакарэння новых вяршынь!