Мацюшэўская Марыя Іосіфаўна

Кантактная інфармацыя:
кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»,
вуліца Касманаўтаў 1, г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь, 212022.
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзілася 21 лістапада 1970 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці ў сям’і служачых. Ў 1987 годзе са срэбраным медалем скончыла СШ № 17 і паступіла на гістарычны факультэт Магілеўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова. Ў 1992 годзе атрымала чырвоны дыплом па спецыяльнасці «гісторыя» з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік гісторыі, сацыяльна-палітычных дысцыплін і савецкага права».
З 1992 года працавала на кафедры расійскай і савецкай гісторыі. Ў 1993–1996 гадах вучылася ў аспіратуры БДУ. 5 верасня 1997 года абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 07.00.09 — Гісторыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Метадалогія гістарычнага даследавання ў працах В. В. Ключэўскага».
Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працавала асістэнтам, а потым старшым выкладчыкам кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі. З 9 сакавіка 1998 года па 15 верасеня 2002 года ў якасці сумяшчальніка кіравала працай аддзела аспірантуры МДУ імя А. А. Куляшова.
Пасля адкрыцця на гістарычным факультэце кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін пачала працаваць на ёй спачатку старшым выкладчыкам, а з 12 студзеня 2005 года — дацентам.
Кіравала педагагічнай, гісторыка-краязнаўчай, архіўна-музейнай, інфармацыйнай практыкамі студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей дзённага і завочнага навучання. Выконвала абавязкі кіраўніка педагагічнай практыкі гісторыка-філалагічнага факультэта, зараз кіруе вучэбнай музейна-архіўнай практыкай студэнтаў.
Да верасня 2017 года пастаянна працавала куратарам студэнцкіх груп. Па выніках 2012–2013 навучальнага года прызнана лепшым куратарам гістарычнага факультэта. Неаднаразова была прафоргам факультэта. На сёнешні дзень з’яўляецца рэферэнтам бібліятэкі універсітэта па кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. У верасні 2017 года абрана на пасаду загадчыка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Асноўныя вучэбныя дысцыпліны:
У 2018–2019 навучальным годзе для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей першай ступені атрымання вышэйшай адукаціі выкладае вучэбныя дысцыпліны: «Крыніцазнаўства», «Метадалогія гістарычнай навукі», «Гендэрная гісторыя: гістарыяграфія і метадалогія», «Асновы музеязнаўства і архіўнай справы» і інш. Для магістрантаў выкладае дысцыпліну «Метадалогія гісторыі».

Сфера навуковых інтарэсаў:
Гісторыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання. Аўтар звыш 70 вучэбных, вучэбна-метадычных і навуковых работ.

Узнагароды:

  • 2004 г. — Ганаровая грамата за вялікую працу па адукацыі і выхаванню студэнтаў і ў сувязі з 70-годдзем утварэння гістарычнага факультэта;
  • 2013 г. — Ганаровая грамата за шматгадовую і плённую вучэбна-метадычную, науковую і выхаваўчую працу па падрыхтоўке высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня стварэння універсітэта;
  • 2014 г. — Падзяка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання гістарычнага факультэта.

Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2019 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь