Кантактная інфармацыя: |
- Персональный профиль в Академии Google
- Публикационная активность в базе РИНЦ
- Профиль ORCID
- Электронный архив публикаций:
Ячмянёва, І. М. - Список публикаций
- Список публикаций за последние 5 лет
Біяграфічныя звесткі:
Нарадзілася 29 жніўня 1971 года ў г. Магілёве.
Адукацыя:
У 1993 г. закончыла філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
У 1997 г. паступіла і ў 2000 г. закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
Вучоная ступень:
Кандыдат філалагічных навук. У 2002 г. у ГДУ імя Ф. Скарыны абараніла кандыдацкую дысертацыю «Элементы вусна-гутарковага маўлення ў творах М. Зарэцкага» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук М. В. Абабурка).
Вучонае званне:
Дацэнт. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
Працоўная дзейнасць:
З 1993 г. працуе на кафедры беларускай мовы (зараз — агульнага і славянскага мовазнаўства) МДПІ (з 1997 г. — МДУ) імя А. А. Куляшова — асістэнтам (1993–2001), старшым выкладчыкам (2001–2005), з 26.10.2005 г. — дацэнтам.
Дадатковая адукацыя:
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне мадэляў кіруемай самастойнай работы студэнтаў» (24.09.2007–5.10. 2007).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Актуальныя праблемы арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове вышэйшай адукацыі» (4.11.2013–11.11.2013).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Проектирование образовательного компонента УМК» (29.10.2018–9.11.2018).
Даследчыцкі накірунак:
Лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры) і інш.
Удзельнічала ў выкананні даследаванняў па заказах Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі «Мова беларускай мастацкай літаратуры» (2005–2007 гг.).
З 2017 па 2020 гг. — у выкананні дзяржаўнай тэмы фундаментальных даследаванняў пад назвай «Сучасная беларуская мова і лінгвакультуралогія беларусаў: тэорыя, методыка, лексікаграфія» (кіраўнік — доктар філ. навук, прафесар М. В. Абабурка).
Публікацыі:
Аўтар каля сотні навуковых і навукова-метадычных публікацый, сярод якіх ёсць артыкулы, апублікаваныя ў замежных выданнях (Кіеў, Навазыбкаў, Смаленск і інш.). Толькі за апошнія тры гады выдадзены 7 ВАКаўскіх артыкулаў у рэспубліканскіх часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура» і іншых замежных выданнях, артыкулы ў эцыклапедычных слоўніках, 2 вучэбна-метадычныя матэрыялы па выкладаемых дысцыплінах, манаграфія ў сааўтарстве з праф. М. В. Абабуркам «Лінгвістычнае асвятленне матэрыяльнай і духоўнай (нематэрыяльнай) культуры беларусаў ХХ стагоддзя» (264 с.).
Удзел у навуковых канферэнцыях:
Удзел у звыш 60 навуковых канферэнцыях (Беларусь, Україна, Расія).
Навуковыя інтарэсы:
Лінгвістыка тэксту, беларуская лінгвакультуралогія, беларуская палеаграфія, гісторыя мовы і інш.
Грамадская дзейнасць:
Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных, рэгіянальных і ўнутрывузаўскіх навуковых канферэнцыях, штогод выступае з дакладамі паводле вынікаў НДР на факультэцкіх канферэнцыях, рэдагуе і рэцэнзуе вучнёўскія навукова-даследчыя працы, дасланыя на конкурс НДР сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, праводзіць прафарынтацыйныя гутаркі са школьнікамі ў час педпрактыкі студэнтаў, рыхтуе дакладчыкаў для выступлення на ўніверсітэцкіх (факультэцкіх), рэспубліканскіх і міжнародных навукова-метадычных канферэнцыях, аказвае дапамогу студэнтам у арганізацыі самастойнай работы па выкладаемых дысцыплінах і знаёміць з навінкамі навуковай літаратуры.
З’яўляецца членам дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі пры МДУ імя А. А. Куляшова (па аспірантуры), выступае экспертам пры абмеркаванні кандыдацкіх дысертацый.
Член журы Абласных і Рэспубліканскіх алімпіяд школьнікаў па беларускай мове і літаратуры.
Узнагароды:
Неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», падзякамі, Ганаровай граматай Галоўнага Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2015).
Выкладчыцкая дзейнасць:
Лектар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Беларусь.
Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Сучасная беларуская мова», «Стараславянская мова», «Гісторыя беларускай мовы», «Культура і стылістыка мовы», «Беларускае мовазнаўства», «Агульнае мовазнаўства», «Беларуская палеаграфія», «Методыка выкладання беларускай мовы», «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай мовы» і інш.