Кантактная інфармацыя: |
- Персональный профиль в Академии Google
- Публикационная активность в базе РИНЦ
- Профиль ORCID
- Электронный архив публикаций:
Борбат, Т. И.
Борбат, Т. І. - Список публикаций
- Основные публикации (за 5 лет)
Агульныя звесткі:
Борбат Таццяна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася на Магілёўшчыне.
У 1986 г. з залатым медалём скончыла СШ № 1 г. Чэрыкава.
Адукацыя:
У 1991 г. з адзнакай скончыла філалагічны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
У 2003 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Беларуская літаратура».
Вучоная ступень:
Кандыдат філалагічных навук. У 2004 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Сяргея Грахоўскага: асаблівасці ідэйна-мастацкай эвалюцыі» па спецыяльнасці 10.01.01 — Беларуская літаратура (навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук М. Ф. Шаўлоўская).
Вучонае званне:
Дацэнт. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».
Працоўная дзейнасць:
З 1991 па 1993 гг. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах г. Бабруйска і г. Магілёва. З 1993 г. працавала на кафедры беларускай літаратуры МДПІ (з 1997 — МДУ) імя А. А. Куляшова — старшым выкладчыкам (1993–2005), дацэнтам (2005 па 2015 гг.). З 2015 па 2018 гг. — дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый, з кастрычніка 2018 г. — загадчык кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. З 1 верасня 2023 года — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з кастрычніка 2023 года — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гісторыка-філалагічнага факультэта.
Дадатковая адукацыя:
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне мадэляў кіруемай самастойнай работы студэнтаў» (24.09.2007–05.10.2007).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Інавацыйныя аспекты навучальнага працэсу ў вышэйшай школе» (27.12.2012–04.01.2013).
Павышэнне кваліфікацыі на базе ДУА «РІВШ» па праграме «Праектаванне і рэалізацыя інавацыйных сістэм і тэхналогій ва ўстановах вышэйшай адукацыі» (02–13.10.2017).
Асвоіла адукацыйную праграму навучальных курсаў «Англійская мова: уводна-карэктыўны курс (для выкладчыкаў універсітэта, якія працуюць з замежнымі магістрантамі)» (13–29.05.2021).
Даследчыцкі накірунак:
Гісторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя (у тым ліку i дзiцячай), сучасны літаратурны працэс.
Публікацыі:
Аўтар звыш 90 навуковых і навукова-метадычных публікацый. З іх:
Раздзелы ў вучэбных дапаможніках з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- Борбат, Т. І. Традыцыі і сучасны стан перыядычнага друку для дзяцей і юнацтва / Т. І. Борбат, І. Дз. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мінск : Выш. школа, 2008. — С. 14–24.
- Борбат, Т. І. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Беларускія пісьменнікі ХIХст. для дзяцей / Т. І. Борбат, І. Дз. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : Выш. школа, 2008. — С. 39–56.
- Борбат, Т. І. Фарміраванне традыцый стварэння кніг навучальна-пазнавальнага зместу / Т. І. Борбат, І. Дз. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : Выш. школа, 2008. — С. 56–69.
- Борбат, Т. І. Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры на сучасным этапе. Паэзія / Т. І. Борбат, І. Дз. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : Выш. школа, 2008. — С. 499–4510.
- Борбат, Т. І. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры / Т. І. Борбат, І. Д. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 38–52.
- Борбат, Т. І. Алесь Якімовіч / Т. І. Борбат // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 126–138.
- Борбат, Т. І. Алена Васілевіч / Т. І. Борбат, В. Б. Несцяровіч // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 230–243.
- Борбат, Т. І. Асаблівасці развіцця беларускай дзіцячай літаратуры на сучасным этапе (паэзія) / Т. І. Борбат, І. Д. Воюш // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 253–261.
- Борбат, Т. І. Уладзімір Ліпскі / Т. І. Борбат, В. Б. Несцяровіч // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 298–311.
- Борбат, Т. І. Сучасныя перыядычныя выданні для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту / Т. І. Борбат, І. Д. Воюш, А. М. Макарэвіч // Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб. дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Мінск : РІПА, 2016. — С. 345–356.
Раздзелы ў выданні Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.»:
- Борбат, Т. І. Кастусь Губарэвіч / Т. І. Борбат // Гісторыя беларускай літаратуры ХХст. : У 4-х т-х. Т. кн. 3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларуск. культуры, мовы і літ. ; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 261–286.
Вучэбна-метадычныя выданні:
- Борбат, Т. І. Метадычныя рэкамендацыі па арганізыцыі самастойнай работы студэнтаў па курсе «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: 1929–1956 гг.» / Т. І. Борбат, І. М. Кульбянкова. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2005. — 61 с.
- Борбат, Т. І. Вернутая літаратура : метад. рэк. па арганізацыі самастойнай работы студэнтаў / Т. І. Борбат. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2008. — 44 с.
Навуковыя артыкулы ў выданнях па патрабаваннях ВАК:
- Борбат, Т. І. Эпоха і мастак : Паэзія С. Грахоўскага канца 20-х – першай паловы 30-х гадоў ХХ ст. / Т. І. Борбат // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. — 2000. — № 2–3 (6). — С. 119–124.
- Борбат, Т. І. Этычная канцэпцыя існавання чалавека ў прозе С.Грахоўскага (на матэрыяле аўтабіяграфічнай аповесці «Зона маўчання») / Т. І. Борбат // Весці Бел. дзярж. педагагіч. ун-та. — 2001. — № — С. 107–113.
- Борбат, Т. І. Пейзаж у паэтычных творах С.Грахоўскага / Т. І. Борбат // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. — 2001. — № 1 (8). — С. 102–108.
- Борбат, Т. І. Спецыфіка рэцэпцыі паэтычнага зборніка С. Грахоўскага «Дзень нараджэння» ў кантэксце часу / Т. І. Борбат // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова. — 2004. — № — С. 101–107.
- Борбат, Т. І. Мастацкая інтэрпрэтацыя вобраза селяніна ў творчасці беларускіх празаікаў 1930-х гадоў / Т. І. Борбат, І. М. Ячмяньова // Компаративні дослідження слов’янских мов і літератур : пам’яті академіка Леоніда Булаховського : зб. наук. праць. — Випуск — Київ : Освіта України, 2018. — С. 166–173. libr.msu.by/handle/123456789/7083
- Борбат, Т. І. Аб пісьменніцкай індывідуальнасці Ул. Караткевіча / Т. І. Борбат, І. М. Ячмяньова // Компаративні дослідження слов’янських мов і літератур : пам’яті академіка Леоніда Булаховського : зб. наук. праць. — Випуск — Київ : Освіта України, 2018. — С. 160–169.
- Борбат, Т. І. Этнаграфізм твораў Ул. Караткевіча (на матэрыяле рамана «Каласы пад сярпом тваім») / Т. І. Борбат, І. М. Ячмяньова // Компаративні дослідження слов’янських мов і літератур : пам’яті академіка Леоніда Булаховського : зб. наук. праць. — Випуск — Київ : Освіта України, 2019. — С. 190–198.
Артыкулы ў калектыўнай манаграфіі:
- Борбат, Т. І. «Малая» проза С. Грахоўскага ў люстэрку маральна-этычных праблем // МОВА, ЛІТЕРАТУРА, КУЛЬТУРА, ФОЛЬКЛОР, МИСТЕЦТВО НАРОДІВ СВІТУ : УНІВЕРСАЛЬНЕ Й УНІКАЛЬНЕ : Міжнародний проєкт. Колективна монографія : самостійне електронне видання / Т. П. Беценко, С. А. Шуляк, В. О. Артюх, І. А. Швед, І. П. Мозговий та ін.; за заг. ред. Т. П. Беценко. — Суми : видавничо-виробниче підприємство «Мрія-1», 2021. — С. 184–197.
Удзел у навуковых канферэнцыях:
Удзел у звыш 60 навуковых канферэнцыях (Беларусь, Украіна).
Асноўныя навуковыя вынікі і распрацоўкі:
- ажыццёўлена сістэмнае даследаванне мастацкай творчасці С. Грахоўскага і яе эвалюцыі, спадчына пісьменніка пададзена як частка духоўнага жыцця краіны, што ў сваю чаргу садзейнічае аб’ектыўнаму асвятленню гісторыка-літаратурнага працэсу 30–90-х гадоў ХХ стагоддзя;
- праведзены цэласны аналіз праблемна-тэматычнага і мастацка-стылявога развіцця творчасці С. Грахоўскага ў залежнасці ад успрыняцця ім канкрэтнага гістарычнага часу; раскрыта адметнасць стылю пісьменніка, выяўлены і ахарактарызаваны прынцыпы трансфармацыі жанравых мадыфікацый твораў пісьменніка на розных этапах яго літаратурнай дзейнасці;
- уключаны ў літаратуразнаўчы ўжытак архіўныя матэрыялы, інтэрв’ю з С. Грахоўскім;
- акрэслены этапы станаўлення творчай індывідуальнасці К. Губарэвіча, пры гэтым вызначаны дамінантныя рысы яго драматургіі, выяўлены жанравыя асаблівасці і раскрыты адметнасці стылю; творчасць пісьменніка асэнсавана ў кантэксце беларускай літаратуры ХХ стагоддзя;
- выяўлены і даследаваны гістарычныя перадумовы ўзнікнення беларускай дзіцячай літаратуры, фарміраванне традыцый стварэння кніг навучальна-пазнавальнага зместу;
- даследаваны праблемна-тэматычныя і жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай дзіцячай літаратуры, у прыватнасці творчасці А. Васілевіч, У. Ліпскага, А. Якімовіча і інш.;
- даследаваны асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дзіцячай паэзіі на сучасным этапе;
- выяўлены традыцыі і ахарактарызаваны сучасны стан перыядычнага друку для дзяцей і юнацтва;
- распрацавана методыка сістэмнага вывучэння паэтычных твораў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры на ўзроўні сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;
- распрацавана канцэпцыя выкладання гісторыі беларускай літаратуры (у тым ліку i дзiцячай) у суадносінах з сучаснай метадалогіяй і адукацыйнымі стандартамі, што адлюставана ў ЭВМК:
«Беларуская дзіцячая літаратура» для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142022639 ад 28.05.2020.
«Гісторыя беларускай літаратуры» («Гісторыя беларускай літаратуры: 1930–1956 гг.») для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура). Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142022636 ад 28.05.2020.
«Гісторыя беларускай літаратуры» (раздзел «Гісторыя беларускай літаратуры: 1930–1956 гг.») для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 02 Руская мова і літаратура. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7141919151 ад 08.07.2019.
«Дзіцячая літаратура» для студэнтаў спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142023885 ад 24.11.2020.
«Тэорыя літаратуры» для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142023879 ад 24.11.2020.
«Уводзіны ў літаратуразнаўства» для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142023887 ад 24.11.2020.
«Сучасная беларуская літаратура» для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 7142125368 ад 18.04.2021.
«Беларуская дзіцячая літаратура» для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура. Зацверджаны 10.03.2022.
«Айчынная дзіцячая літаратура» для студэнтаў спецыяльнасці 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя (дзённая і завочная формы атрымання адукацы). Зацверджаны 10.03.2022.
«Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура» (раздзел «Айчынная дзіцячая літаратура») для спецыяльнасці спецыяльнасці 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя. Зацверджаны 10.03.2022.
Навуковыя інтарэсы:
Гісторыя беларускай літаратуры XX ст., сучасны літаратурны працэс, беларуская дзіцячая літаратура, міжкультурныя камунікацыі і інш.
Грамадская дзейнасць:
Эксперт Дзяржаўнай установы «Беларускі інстытут сістэмнага аналіза і інфармацыйнага забяспячэння навукова-тэхнічнай сферы».
Узнагароды:
Узнагароджана Ганаровай граматай установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (2007, 2015).
Ганаровай граматай Галоўнага Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2018).
Выкладчыцкая дзейнасць:
Лектар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Беларусь.
Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура», «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Тэорыя літаратуры».