Падгайскі Леанід Пракопавіч

Дата і месца нараджэння
25 лістапада 1934 г. у Ленінградзе.
Памёр 4 жніўня 1980 г.

Адукацыя
1962 г. Магілёўскі педагагічны інстытут, літаратурны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская і руская мовы і літаратура».
Кандыдат філалагічных навук (1966). Доктар філалагічных навук (1980).

Працоўная дзейнасць
Настаўнічаў (1953–1958). Працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага старшым выкладчыкам, дацэнтам (1968–1974) кафедры беларускай мовы, намеснікам дэкана (1971–1974), дэканам (з 1974), прарэктарам па вучэбнай рабоце (з 1978).

Сфера навуковых інтарэсаў
Даследаваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах.

Дасягненні ў галіне навукі
У манаграфіі «Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі» (1971) Л. П. Падгайскі разглядае сістэму дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часавымі, прычыннымі і мэтавымі адносінамі, высвятляе ролю галоўнага і залежнага кампанентаў гэтых словазлучэнняў, а таксама прыназоўнікаў і суадноснасць іх з прыстаўкамі дзеясловаў прэфіксальнага ўтварэння.
Л. П. Падгайскі — аўтар метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў «Беларуская мова ў трэцім класе» (1971), «Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы» (1975), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія» (1975), шматлікіх падручнікаў па беларускай мове для пачатковых класаў.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Да характарыстыкі сінтаксісу народных гаворак // Лінгвістычны зборнік. — Мн., 1965.
  • Устойлівыя выразы са значэннем часу // Полымя, 1966, № 1.
  • Пераказ і методыка яго правядзення // Народная асвета, 1974, № 12.
  • Сачыненне і методыка яго правядзення // Народная асвета, 1975, № 12.
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мінск: БелЭн., 1994. — С. 397.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь