Юрэвіч Антон Лукіч

Дата і месца нараджэння
Нарадзіўся 16 студзеня 1911 г. у в. Макаўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
Скончыў літаратурны факультэт МДПІ імя М. М. Пакроўскага па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратура» (1935).
Вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педінстытута пры кафедры рускай мовы па спец. «Руская мова» (1937–1939).
Дацэнт (1962).

Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй» (1947), «Ветэран працы» (1977), Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1971).

Працоўная дзейнасць
Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры, загадчыкам вучэбнай часткі Калінкавіцкай СШ (1935–1937). Служыў афіцэрам у Савецкай Арміі (1939–1945).
Старшы выкладчык кафедры рускай мовы (1946–1962), дацэнт (1962–1977), загадчык (1969–1973) кафедры беларускай мовы МДПІ імя А. А. Куляшова.

Сфера навуковых інтарэсаў
Сучасная беларуская мова (пунктуацыя), лексікаграфія (лінгвістычная тэрміналогія, методыка выкладання беларускай мовы, тэарэтычная лінгвістыка, пытанні паходжання і развіцця мовы ў святле навуковых і рэлігійных уяўленняў).

Дасягненні ў галіне навукі
«Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А. А. Юрэвіча — у свой час быў адзін з самых поўных слоўнікаў лінгвістычнай тэрміналогіі ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве. У ім пададзена тэрміналогія, якая ўзнікла на аснове беларускага моўнага матэрыялу (дзеканне, цеканне, зацвярдзелыя зычныя і інш.), а таксама на падставе матэрыялаў іншых моў.
У працах, прысвечаных пунктуацыі, даецца сістэматычны агляд нарматыўных і факультатыўных знакаў пунктуацыі ў сучаснай беларускай мове.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1962. — 450 с.
  • Сучасная беларуская пунктуацыя. — Мн.: «Выш. школа», 1972. — 430 с.
  • Уводзіны ў мовазнаўства. — Мн.: «Выш. школа», 1987. — 320 с.
  • Шакун, Л. М. Мовазнаўства // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — С. 658–661.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь