Яўневіч Міхаіл Станіслававіч

Дата і месца нараджэння
25 сакавіка 1923 г. у вёсцы Кліны Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
1947, Магілёўскі педінстытут, літаратурны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская і руская мовы і літаратура».
Вучоба ў аспірантуры пры кафедры беларускай мовы Мінскага педінстытута (1952–1955).
Доктар філалагічных навук (1982).
Прафесар (1984).

Узнагароды
Заслужаны настаўнік БССР (1972). Лаўэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1990 г. за стварэнне падручнікаў па беларускай мове для 6–9 класаў (1963–1989).

Працоўная дзейнасць
Настаўнічаў. З 1952 г. — аспірант, выкладчык, дацэнт кафедры беларускай мовы Мінскага педінстытута, у 1982–1993 гг. загадчык кафедры беларускага мовазнаўства.
Як член часовых камісій Вярхоўнага Савета БССР у 1989–1990 гг. удзельнічаў у падрыхтоўцы закона БССР «Аб мовах у Беларускай ССР» і «Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР», у працы Дзяржаўнай камісіі па ўскладненні беларускага правапісу (1993).

Сфера навуковых інтарэсаў
Пераважна сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, праблемы сінтаксічнай сінанімікі.

Дасягненні ў галіне навукі, адукацыі
Аўтар больш за 50 навуковых прац.
У яго манаграфіі «Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1977) упершыню на багатым фактычным матэрыяле даследавана сістэма сінанімічных сродкаў выражэння прасторавых адносін. Ён выявіў прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні, зрабіў іх структурна-семантычны аналіз, пакказаў агульнасць іх значэнняў і адрозненне сэнсавымі адценнямі або стылістычнай афарбоўкай, ахарактарызаваў асаблівасці ўжывання і прадуктыўнасць, тэндэнцыю іх развіцця, адносіны да літаратурнай нормы.
Для арганізацыі самастойнай вучобы студэнтаў філалагічных факультэтаў М. С. Яўневіч (разам з П. У. Сцяцко) напісаў дапаможнік «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» (1987).
Значны ўклад вучонага ў тэорыю і практыку вывучэння беларускай мовы ў сярэдняй школе М. С. Яўневіч — аўтар (разам з У. К. Андрэенкам) 3 школьных падручнікаў: «Беларуская мова» для 6–7 класаў школ з рускай мовай навучання (1963–1992), «Беларуская мова» для 6–7 класаў школ з беларускай мовай навучання (1971–1992), «Беларуская мова» для 8–9 класаў (1964–1993).

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Некаторыя паралелі ва ўжыванні прыназоўнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. 1959. Вып. 6;
  • З лексікі вёскі Кліны // Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы. Мн., 1960.
  • Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым значэннем. — Мн., 1977.
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн., 1994. — С. 645–646.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь