Яшкін Іван Якаўлевіч

Дасягненні ў галіне навукі
Нарадзіўся 12 лютага 1932 г. у в. Шаламы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
Закончыў Магілёўскі педінстытут, літаратурны факультэт, спецыяльнасць «Руская і беларуская мовы і літаратура» (1954).
Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага (1954–1957)
Кандыдат філалагічных навук (1970). Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Слаўгарадскія гаворкі (Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм)» (1970).
Званне старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Мовы народаў СССР».

Узнагароды
Узнагароджаны медалём «Ветэран працы» (1987).

Працоўная дзейнасць
Працаваў старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы Полацкага дзяржаўнага пед. інстытута імя Г. Скарыны (1957–1959), малодшым навуковым супрацоўнікам інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1959–1977), знаходзіўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка (1977–1982).

Сфера навуковых інтарэсаў
І. Я. Яшкін вывучае беларускія народныя гаворкі. Беларуская дыялекталогія — галоўны напрамак яго навуковых даследаванняў.

Дасягненні ў галіне навукі
Колькасць навуковых прац — 106. Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (Т. 1–2, 1977–1978; Т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (Т. 1–5, 1982–1985).
Браў удзел у шматлікіх выездах па збіранні матэрыялаў экспедыцыйным шляхам. Нарыхтавана 60 фармуляраў матэрыялаў.
Адзін з аўтараў манаграфіі «Лексічныя ландшафты Беларусі. Жывёльны свет» (1995).
Правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі (з 1964).

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія». (1971).
  • «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979).
  • «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Марфалогія. Сінтаксіс». (1980).
  • Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчыны: Матэрыялы канферэнцыі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2001. — 88 с.

© 2024 Историко-филологический факультет
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь